24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Мясніковіча не варта ўспрымаць насур'ёз

24
Леанід Заіка: Мясніковіча не варта ўспрымаць насур'ёз

Беларускі прэм'ер-міністр не гатовы асэнсаваць шмат якія праблемы краіны.

Так эканаміст і кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка пракаментаваў charter97.org заяву Міхаіла Мясніковіча аб недапушчальнасці прыняцця партнёрамі з АЭП пастаноў, разбуральных для агульнага рынку.

«Мясніковіч ужо спракудзіўся з валютнымі крэдытамі. Гэтая прапанова была абсалютна непісьменнай. Гэткія рэчы не трэба ўспрымаць насур'ёз. Ён ужо сам выявіў, што здольны дапускаць вялікія памылкі і цяпер спрабуе прыдумаць нешта яшчэ», - адзначыў эканаміст.

Аналітык таксама дадаў, што прэм'ер-міністр Беларусі не ведае задумы Лукашэнкі і ў гэтым хаваецца корань няўдач.

«На гэты момант Расея дасягнула амаль усіх дамоўленасцяў з беларускай стараной у эканамічных пытаннях. Беларусь ужо даўно атрымлівае танную нафту і газ. Можна сказаць, што Крэмль падводзіць братнюю дзяржаву да перадачы ўсіх актываў. Складаецца такое ўражанне, што Мясніковіч атрымлівае ад Лукашэнкі нейкія псіхалагічныя пасланні, а далей дзейнічае сам. Такім чынам, беларускі прэм'ер знаходзіцца ў сітуацыі, калі ягоныя словы не могуць успрымацца як афіцыйная пазіцыя», - сказаў на заканчэнне Леанід Заіка.

Нагадаем, Менск мае намер узняць пытанне аб недапушчальнасці прыняцця партнёрамі з АЭП пастаноў, разбуральных для агульнага рынку, на пасяджэнні найвышэйшай дзяржрады «саюзнай дзяржавы».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках