8 лiстапада 2024, Пятніца, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка забараніў прыватызацыю хлебакамбінатаў

45
Лукашэнка забараніў прыватызацыю хлебакамбінатаў

Дыктатар заявіў, што ў краіне не будуць прыватызаваныя прадпрыемствы па вытворчасці асноўных відаў харчавання, у прыватнасці, камбінаты хлебапрадуктаў і мяса-малочнай прамысловасці.

«Па ўсёй краіне выбудавана стройная сістэма нарыхтоўкі, перапрацоўкі і рэалізацыі хлеба. Жалезна гэта павінна быць дзяржаўным, ніякай прыватызацыі. Тое ж самае тычыцца мяса-малочнай прамысловасці», - заявіў Лукашэнка, наведваючы ў пятніцу ААТ «Менскі камбінат хлебапрадуктаў», піша «Інтэрфакс».

Ён падкрэсліў, што «нельга разбурыць гэты жалезабетонны каркас, бо будзе як у суседзяў».

Адзначыўшы, што прадпрыемствы па вытворчасці прадуктаў харчавання застануцца пад кантролем дзяржавы, Лукашэнка сказаў, што «мы ўжо наеліся прыватніка». «Яны (прыватнікі - ІФ) добрыя людзі, але яны больш глядзяць у сваю кішэнь», заявіў кіраўнік. «А нашы людзі павінны быць забяспечаныя самым неабходным, і гэта дзяржаўны клопат», - дадаў ён.

Паводле яго слоў, дзяржаўны кантроль над дадзенымі прадпрыемствамі дазволіць кантраляваць сістэму коштаўтварэння. «У любы час гэтая махіна можа быць адрэгуляваная», - заявіў ён.

На фота: «Губернатар» Магілёўскай вобласці Пётр Руднік і былы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы на афіцыйнай цэрымоніі запуску італьянскай лініі па выпуску кандытарскіх вырабаў на РУВП «Магілёўхлебпрам» 14 лютага 2012 года.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках