26 снежня 2024, Чацвер, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць краін ЕЗ - супраць расейскіх карупцыянераў

4
Шэсць краін ЕЗ - супраць расейскіх карупцыянераў

Фінансавыя паліцыянты шасці краін ЕЗ аб'ядналі намаганні для барацьбы з адмываннем грошай расейскага паходжання, якія могуць быць звязаныя са справай Магніцкага.

Пра гэта паведамляе EU Observer, піша Lenta.Ru. Краінамі, якія вядуць расследаванне, сталі Кіпр, Эстонія, Латвія і Літва, а таксама Аўстрыя і Фінляндыя.

Пракурорскія органы дзвюх апошніх краін раней заяўлялі, што не змаглі знайсці довадаў учынення злачынстваў на іх тэрыторыі. Тым не менш, крыніцы ў Еўракамісіі пацвярджаюць, што расследаванне ў гэтых дзяржавах доўжыцца.

Пра тое, што Кіпр пачаў праводзіць расследаванне, паведамлялася яшчэ ў снежні 2012 года. Матэрыялы для расследавання перадалі генеральнаму пракурору Кіпра юрысты кампаніі Hermitage, аўдытарам якой з'яўляўся Магніцкі.

Паводле версіі калегаў і прыхільнікаў Магніцкага, які памёр у 2009 годзе ў маскоўскім следчым ізалятары, расейскія ўлады пераследвалі аўдытара, каб перашкодзіць выкрыццю злачыннай групы на чале з Клюевым - уладальнікам Універсальнага банка ашчадку.

Мяркуецца, што гэтая злачынная група дзейнічае ў шчыльным супрацоўніцтве з рознымі дзяржаўнымі ўстановамі, некаторыя супрацоўнікі якіх былі занесеныя ў «спіс Магніцкага» - пералік асоб, нібыта датычных да пераследу аўдытара і ягонай загубы. Супраць гэтых людзей свае санкцыі ўжо ўвялі ЗША.

«Група Клюева», як сцвярджаюць юрысты Hermitage, у 2007 годзе вывела з Расіі блізу 230 мільёнаў еўра. У рэалізацыі схемы маглі выкарыстоўваць банкі Кіпра, Эстоніі, Латвіі і Малдовы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках