27 снежня 2024, Пятніца, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: «Белнафтахім» трапіўся на «чорных» схемах

35
Леанід Заіка: «Белнафтахім» трапіўся на «чорных» схемах

Праверка канцэрна звязаная са скандаламі з-за «растваральнікаў», якія прывялі да пагаршэння адносін з Крамлём.

Пра гэта заявіў charter97.org эканаміст і кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка, каментуючы праверку эфектыўнасці працы кіраўніцтва канцэрна «Белнафтахім».

«Нічога дзіўнага ў дадзенай праверцы няма. Павелічэнне экспарту нафтапрадуктаў, сумнеўныя здзелкі, з'яўленне «растваральнікаў» прывялі да абмежавання паставак нафты і сапсавалі адносіны з Расеяй. Таму чэкісты і спецслужбы ажыццявілі першапачатковую праверку, каб Лукашэнка ўсё ж ведаў па прозвішчах тых, хто займаўся «растваральнікамі». Цяпер будуць разбірацца больш дэталёва і рабіць высновы», - адзначыў аналітык.

Пры гэтым эканаміст дадаў, што ў дадзеным выпадку кіраўнікі «Белнафтахіма» трапіліся на крадзяжы і будуць за гэта адказваць.

«Праверка будзе ажыццяўляцца па многіх аспектах. Гэта датычыцца павелічэння аб'ёмаў выпрацоўкі дызельнага паліва на 40% у 2012 годзе. Трэба будзе разабрацца, чаму галоўнай экспартнай зонай нафтапрадуктаў з'яўляюцца Нідэрланды. Вельмі цікавы той факт, што значна вырас экспарт ва Украіну, хоць гэта небяспечная тэндэнцыя. Незразумела чаму пастаўка «растваральнікаў» ішла праз Латвію. Усе гэтыя і многія іншыя абставіны трэба будзе высветліць. Таму канчатковыя вынікі і каментары можна будзе зрабіць пасля поўнай рэвізіі», - сказаў на заканчэнне Леанід Заіка.

Нагадаем, прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч загадаў правесці праверку эфектыўнасці працы кіраўніцтва канцэрна «Белнафтахім».

Гэта вынікае з распараджэння, апублікаванага ў панядзелак на нацыянальным прававым партале.

У ім гаворыцца пра стварэнне міжведамаснай камісіі для правядзення ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, яго кіраўніцтва і апарата кіравання.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках