23 снежня 2024, панядзелак, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Пракапенка: Пасля бранхіту працую ў халодным цэху

4
Палітвязень Пракапенка: Пасля бранхіту працую ў халодным цэху

Палітвязню, асуджанаму па «справе анархістаў», дазволілі патэлефанаваць дадому з калоніі.

4 лютага Арцём Пракапенка змог пагаварыць з маці на працягу 10 хвілін і распавесці аб умовах адбыцця тэрміну, перадае тэлеканал «Белсат».

«Ён толькі што тэлефанаваў нам - кажа Віялета Пракапенка. - Сёння першы дзень, як ён выйшаў на працу ў цэх пасля хваробы. Да гэтага ён тыдзень ляжаў з бранхітам. Але не да канца яшчэ акрыяў».

Па словах Арцёма, у камеры і ў цэху вельмі халодна. Пасля гэтага ў шклоўскай калоніі захварэлі шмат зняволеных. Хлопец папрасіў маці даслаць яму вітаміны.

«У астатнім, сказаў, што ўсё ў яго па-ранейшаму, - працягвае маці зняволенага. - Чытае часопіс «Папулярная механіка». Раней не захапляўся ёю, а цяпер просіць выпісваць. Голас быў бадзёры. На развітанне сказаў мне: «Мама, я ведаю, усё скончыцца добра».

Арцём Пракапенка быў асуджаны разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым на 7 гадоў зняволення за спробу падпалу дзвярэй бабруйскага аддзела КДБ. 27 верасня гэтага года Павел Сырамалотаў выйшаў на волю, пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках