3 траўня 2024, Пятніца, 0:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагромы ў Егіпце: ФІФА заклікае фанатаў спыніць беспарадкі

14
Пагромы ў Егіпце: ФІФА заклікае фанатаў спыніць беспарадкі

Прэзідэнт Міжнароднай футбольнай фэдэрацыі (ФІФА) Ёзэф Блатэр заклікаў егіпецкіх футбольных заўзятараў не звяртацца да гвалту.

У суботу 9 сакавіка ён змясціў у сваім твітэры кароткі зварот да егіпцян, якія ўдзельнічаюць у масавых беспарадках, на ангельскай і французскай мовах, піша Lenta.ru.

Падставай для беспарадкаў стала пастанова каірскага суда, які пацвердзіў смяротны прысуд для 21 футбольнага заўзятара. Яшчэ пяцёра фігурантаў справы асуджаныя на пажыццёвае зняволенне, дзевятнаццаці скарацілі прызначаныя раней турэмныя тэрміны, 28 чалавек апраўданыя. «Я заклікаю футбольных фанатаў у Егіпце да спакою - гаворыцца ў звароце Ёзэфа Блатэра. - Гвалт - гэта ніколі не выйсце, і ён супярэчыць духу спорту».

Бойка на футбольным матчы з удзелам клубаў «Аль-Масры» (Порт-Саід) і «Аль-Ахлі» (Каір) адбылася 1 лютага 2012 года. Тады заўзятары гаспадароў - «Аль-Масры» - выбеглі на поле і сталі збіваць гульцоў «Аль-Ахлі». Адбылася масавая бойка, а затым на выхадзе са стадыёна ўзнікла цісканіна, загінулі 73 чалавекі, раны атрымалі блізу тысячы.

Хваляванні ў сувязі з гучнай справай адбываліся ў Егіпце і раней: так, у студзені для ўтаймавання абураных смяротнымі прысудамі жыхароў Порт-Саіда ў горад давялося ўвесці войскі. Пасля новага судовага выраку ўзбунтаваліся і жыхары Порт-Саіда, і заўзятары сталічнага клуба, незадаволеныя апраўданнем часткі абвінавачаных.

У прыватнасці, заўзятары «Аль-Ахлі» падпалілі ў сталіцы будынак Егіпецкай футбольнай асацыяцыі, якая афіляваная з ФІФА, і клуб афіцэраў паліцыі. У справе аб бойцы на стадыёне абвінавачанымі праходзілі дзевяць паліцыянтаў. Паводле апошняй пастановы суда двое з іх прысуджаныя да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі, а сямёра апраўданыя: гэта выклікала асаблівую незадаволенасць сталічных фанатаў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках