25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання

13
Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання

Нацыянальны банк Беларусі прыняў пастанову аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання.

З 13 сакавіка 2013 года стаўка паніжаецца на 1,5 адсоткавых пункты да 28,5% гадавых у адпаведнасці з пастановай №146 ад 11 сакавіка 2013 года, гаворыцца ў прэс-рэлізе Нацбанка.

Апошні раз стаўка рэфінансавання зніжалася ў верасні 2012 года. Яе захаванне на ўзроўні 30 адсоткаў гадавых цягам 6 месяцаў дало магчымасць забяспечыць ступень жорсткасці манетарных умоў, патрэбную для падтрымання макраэканамічнай збалансаванасці і дасягненні мэтавых арыентыраў у зніжэнні ўзроўню інфляцыі.

«Фактычна сітуацыя, якая склалася ў лютым гэтага года і прагназуемае надалей запаволенне інфляцыйных працэсаў дае падставы для паступовага зніжэння намінальнага значэння стаўкі рэфінансавання з захаваннем яе станоўчага рэальнага ўзроўню. Тым самым па-ранейшаму захоўваюцца прывабныя ўмовы для ўкладаў у беларускіх рублях, якія забяспечваюць іх надзейную абарону ад інфляцыі і перавышэнне даходнасці ў параўнанні з дэпазітамі ў замежнай валюце», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках