26 снежня 2024, Чацвер, 14:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якаўлеўскі: Візіт Ніколіча арганізавалі еўрапейскія лабісты Лукашэнкі

5
Якаўлеўскі: Візіт Ніколіча арганізавалі еўрапейскія лабісты Лукашэнкі

Беларускі кіраўнік сустрэўся з прэзідэнтам Сербіі Таміславам Ніколічам, які прыбыў у Менск.

Падчас сустрэчы беларускі дыктатар заявіў, што бачыць вялікія перспектывы ў развіцці двухбаковых адносінаў з Сербіяй па ўсіх напрамках.

«Так, у нашых адносінах быў пэўны перапынак, але ў эканоміцы, гандлі мы працавалі, і сёння ёсць пэўны вынік. Сёння ёсць палітычная воля працягнуць пачатае, нам не трэба пачынаць спачатку, і калі будзе праяўленая палітычная воля, мы абавязкова даможамся поспехаў», - заявіў Лукашэнка.

Беларускі кіраўнік падкрэсліў, што Беларусь і Сербія будуць будаваць свае адносіны не супраць каго-небудзь, а ў інтарэсах дзвюх дзяржаў і народаў. «Беларусь гатовая ісці настолькі далёка, наколькі гэта прымальна і пажадана для Сербіі», - сказаў Лукашэнка.

У сваю чаргу прэзідэнт Сербіі падзякаваў беларускі бок за «прынцыповую пазіцыю, якую Беларусь мае ў адносінах да Косава і Метохіі», піша «Інтэрфакс».

«Нам вельмі каштоўная падтрымка сяброў, каб абараніць сваю дзяржаўнасць і годнасць», - падкрэсліў Ніколіч.

Сербскі прэзідэнт прызнаў, што ў адносінах дзвюх дзяржаў быў некаторы перапынак. «Гэта была часовая з'ява, адносіны паміж нашымі дзяржавамі і народамі нішто не можа перапыніць», - сказаў Ніколіч. «Мы ўсвядомілі сваю памылку і будзем рабіць усё, каб яе ліквідаваць. Беларусь мы лічым сваім самым важным сябрам», - заявіў прэзідэнт Сербіі.

Міжнародны аглядальнік Раман Якаўлеўскі выказаў «Радыё Свабода» сваю версію нечаканага візіту прэзідэнта Сербіі ў Беларусь:

«Я не выключаю, што гэтую паездку арганізавалі еўрапейскія лабісты Аляксандра Лукашэнкі. Магчыма, яны разыгрываюць такім чынам чарговую партыю пад назвай «Дыялог з Беларуссю». Я б гэтага не выключаў. Тым больш, што вядомая актыўнасць некаторых лабістаў беларускага кіраўніка, якія выступаюць за адмену санкцый. Можа, такі ход прыдумалі - праз братэрскую Сербію, якая імкнецца ў Еўразвяз.

Тут самае галоўнае, што Сербія афіцыйна далучылася да візавых санкцый супраць некаторых беларускіх чыноўнікаў. Для беларускага кіраўніцтва гэта быў балючы ўдар, як кажуць, пад дых. Бог з імі - з Харватыяй, іншымі краінамі, якія таксама далучыліся. А вось Сербія...».

Нагадаем, у чэрвені 2012 года Сербія далучылася да санкцый ЕЗ супраць беларускага рэжыму.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках