27 красавiка 2024, Субота, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь застаецца ў спісе ворагаў Інтэрнэту

4
Беларусь застаецца ў спісе ворагаў Інтэрнэту

«Рэпарцёры без межаў» не выключылі беларускі рэжым са спісу тых, хто душыць свабоду ў сетцы.

Пра гэта заявіла прадстаўнік Інтэрнэт-аддзела арганізацыі Люсі Марыльён у інтэрв'ю «Радыё Свабода». Яна таксама патлумачыла, чаму штогадовы даклад «Рэпарцёраў без межаў», апублікаваны ўчора, быў прысвечаны толькі пяці краінам, улады якіх выкарыстоўваюць цэнзуру ў сетцы.

«У гэтым годзе даклад не насіў вычарпальнага характару. Гэта даволі спецыфічная справаздача, засяроджаная на пяці дзяржавах, якія паказалі сябе найгоршымі з пункту гледжання кантролю над Інтэрнэтам і пераследу актывістаў. Але гэта не азначае, што толькі гэтыя пяць краін ужываюць такі кантроль і душаць свабоду ў Інтэрнэце. Я маю на ўвазе такія дзяржавы, як Узбекістан, Туркменістан, якія па-ранейшаму застаюцца ворагамі Інтэрнэту.

Калі некаторыя краіны выкарыстоўваюць цяперашнюю справаздачу «Рэпарцёраў без межаў» для таго, каб сцвярджаць, што становішча ў іх краіне стала лепш, то мы проста павінны нагадаць ім, што тыя дзяржавы, якія былі пазначаныя ў якасці ворагаў Інтэрнэту ў мінулым годзе, наколькі мне вядома , да гэтага часу працягваюць душыць свабоду ў сетцы. І калі б мы ў гэтым годзе рабілі даклад у тым жа фармаце, што і ў мінулым, то Беларусь без сумневу была б у спісе «ворагаў Інтэрнэту», - заявіла Люсі Марыльён.

Нагадаем, у мінулым годзе наша краіна ўпершыню была названая «ворагам Інтэрнэту» і трапіла ў спіс 12 дзяржаў, дзе сітуацыя са свабодай у сетцы апынулася горшай у свеце. Новы даклад міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў» быў апублікаваны ўчора і прысвечаны пяці краінам - Сірыі, Ірану, Кітаю, Бахрэйну і В'етнаму.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках