26 снежня 2024, Чацвер, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Станіслаў Шушкевіч: Пры жаданні Захад можа моцна ўдарыць па Лукашэнку

41
Станіслаў Шушкевіч: Пры жаданні Захад можа моцна ўдарыць па Лукашэнку

Калі дэмакратыя, свабода і правы чалавека - прыярытэт для ЕЗ, то ён знойдзе спосабы належным чынам уздзейнічаць на дыктатара.

Пра гэта заявіў першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, каментуючы charter97.org параду Таміслава Ніколіча кіраўніцтву Беларусі не перажываць з-за санкцый.

«На самой справе, меркаванне прэзідэнта Сербіі амаль нічога не значыць. Але ў той жа час візавыя санкцыі з'яўляюцца вельмі хісткімі і амаль ніяк не ўздзейнічаюць на Лукашэнку і яго атачэнне. Можа быць, гэтую думку Таміслаў Ніколіч і выказаў беларускаму кіраўніку. Безумоўна, дыктатару хацелася б з'ездзіць у Еўропу, але ён кіруецца інстынктамі, і маральныя перажыванні для яго не характэрныя», - адзначыў палітык.

Ён падкрэсліў, што для ўвядзення эканамічных санкцый патрэбныя сур'ёзныя фінансавыя рэсурсы.

«Увасабленне ў жыццё эканамічных абмежаванняў і забаронаў у дачыненні да дыктатара - дарагая прыемнасць, на гэта трэба раскашэліцца і вылучыць адпаведны бюджэт. Пытанне ў тым, ці гатовы Еўразвяз плаціць за тое, каб беларусам было добра, а кіраўніку Беларусі дрэнна? Калі шчыра, то я не магу даваць падобныя парады. Але, калі Захад лічыць, што дэмакратыя, свабода і правы чалавека маюць важнае значэнне, то знойдзе спосаб вельмі моцна ўдарыць па рэжыму Лукашэнкі.

У гэтым плане мне вельмі падабаецца падыход Амерыкі, якая ў свой час ўвяла такія санкцыі, што Лукашэнка папросту завыў. ЗША зрабілі ўсё вельмі пісьменна: яны не «абстрэльвалі масіў», а нанеслі «кропкавы ўдар» у выглядзе эканамічных санкцый супраць пэўных асоб, іх бізнесу і банкаўскіх рахункаў, і такім чынам дабіліся жаданага выніку», - сказаў на заканчэнне Станіслаў Шушкевіч.

Нагадаем, прэзідэнт Сербіі Таміслаў Ніколіч параіў кіраўніцтву Беларусі і дыктатару асабіста не хвалявацца з нагоды уведзеных Еўрапейскім звязам візавых абмежаванняў.

Пра гэта ён заявіў сёння ў Менску падчас сустрэчы са старшынёй «савета рэспублікі» Анатолем Рубінавым.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках