24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Работнікаў дзяржпрадпрыемстваў выганяць на ўборку снегу

58
Работнікаў дзяржпрадпрыемстваў выганяць на ўборку снегу

Суботнік па ўборцы снегу плануецца правесці ў Менску 19 сакавіка.

З такой ініцыятывай, якую падтрымаў Менгарвыканкам, выступілі кіраўнікі раённых адміністрацый на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, перадае карэспандэнт БелТА.

Як адзначыў старшыня Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька, нягледзячы на прынятыя ў выходныя меры па ліквідацыі наступстваў цыклону «Хавер», гарадскія службы маюць патрэбу ў дапамозе іншых арганізацый, прадпрыемстваў, студэнтаў. З сярэдзіны тыдня зноў прагназуюцца снегапады і ўзмацненне маразоў, і трэба будзе аператыўна ачысціць праезды, дваровыя тэрыторыі, вуліцы, тратуары, прыпынкі грамадскага транспарту.

«У сталіцы 15 сакавіка выпала месячная норма ападкаў. Работнікі «Гаррамаўтадара», «Менсккзеленбуда», Менскай гарадской жыллёвай гаспадаркі, ДАІ, МНС, «Менскэнерга» і іншых структур працавалі ва ўзмоцненым рэжыме, але сітуацыя застаецца складанай, асабліва ў спальных раёнах. Правядзенне суботніка неабходна для нармальнага функцыянавання гарадской гаспадаркі», - сказаў Мікалай Ладуцька, дадаўшы, што за гэты сезон ужо ў два разы перавышаны ліміт па фінансаванні камунальных службаў для ўтрымання сталіцы ў парадку, а яшчэ чакаюць немалыя выдаткі, улічваючы познюю вясну.

19 сакавіка плануецца прыцягнуць да ўборкі як работнікаў прадпрыемстваў, арганізацый, органаў дзяржкіравання, грамадскія арганізацыі, моладзь, так і дадатковую тэхніку. Усім задзейнічаным на суботніку выдадуць рыдлёўкі, скрабкі і іншы інвентар, арганізуюць гарачую гарбату. Будуць падрыхтаваныя графікі правядзення работ, у сувязі з чым аўтамабілістаў просяць не паркаваць аўто на праезнай частцы, інакш машыны прымусова эвакуююць.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках