26 снежня 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Адамовіч: Палецкіс павінен патрабаваць сустрэчы з палітвязнямі

5
Марына Адамовіч: Палецкіс павінен патрабаваць сустрэчы з палітвязнямі

Жонка Мікалая Статкевіча мяркуе, што дакладчыку дэлегацыі Еўрапарламэнта па Беларусі патрэбна сустрэцца з беларускімі вязнямі сумлення.

Толькі гэта, на думку Марыны Адамовіч, дазволіць скласці аб'ектыўную карціну таго, што цяпер адбываецца ў нашай краіне. Без сустрэчы з лідарамі і актывістамі апазіцыі, якія цяпер знаходзяцца за кратамі, візіт Юстаса Палецкіса не мае сэнсу. Пра гэта жонка палітвязня Мікалая Статкевіча заявіла ў інтэрв'ю charter97.org.

«Усялякія выправы еўрапейскіх чыноўнікаў, у тым ліку і афіцыйных прадстаўнікоў ЕЗ, у Менск маюць сэнс толькі ў тым выпадку, калі яны будуць сустракацца з палітвязнямі. Зразумела, што еўрапейцам трэба наведваць Беларусь для таго, каб атрымаць інфармацыю аб тым, што тут адбываецца. Але для таго, каб гэтая інфармацыя была аб'ектыўнай, ім патрэбна гаварыць з палітычнымі вязнямі», - сказала яна.

Нагадаем, 18 сакавіка пачаўся візіт у Беларусь дакладчыка дэлегацыі Еўрапарламэнта па Беларусі Юстаса Палецкіса.

Як паведамілі ў літоўскім бюро еўрапарламэнтара, у яго запланаваны шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўлад і апазіцыі. 18 сакавіка ён сустракаецца з лідарам партыі «Справядлівы свет» Сяргеем Калякіным і адным з лідараў аргкамітэта для стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Віталём Рымашэўскім. Візіт будзе доўжыцца да 21 сакавіка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках