3 траўня 2024, Пятніца, 6:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянку Польшчы два тыдні не выпускаюць з Беларусі

88
Грамадзянку Польшчы два тыдні не выпускаюць з Беларусі

У Беларусі затрыманая грамадзянка Польшчы Тэрэза Стшэлец.

Ужо два тыдні яна не можа вярнуцца дадому. Пра гэтую абсурдную сітуацыю распавёў яе муж Яраслаў Стшэлец, перадае Polskie Radio.

Год таму Тэрэза Стшэлец паехала на экскурсію ў Менск. Калі ў яе сапсавалася машына, то яна пакінула яе ў майстэрні.

На аўтамабілі без дазволу гаспадыні ездзіў сын механіка, якога затрымала міліцыя. Машыну канфіскавалі і перадалі на склад мытні. У студзені суд пастанавіў, што аўтамабіль павінен быць вернуты ўладальнікам.

Але праблема ў тым, што яшчэ да пачатку судовага працэсу мытнікі прадалі машыну Тэрэзы Стшэлец. Грамадзянцы Польшчы прапанавалі вярнуць грошы, вылічыўшы з іх мыту і падаткі. Яна адмовілася плаціць, і беларускі бок ануляваў яе візу, затрымаўшы на тэрыторыі нашай краіны.

«За што я павінен плаціць? Мала таго, што ў мяне забралі машыну, затрымалі жонку, дык цяпер яшчэ і грошы патрабуюць. Гэты аўтамабіль мы купілі за 7200, а з нас патрабуюць касмічную суму - 80 тысяч пошліны. Гэта разбой сярод белага дня», - сказаў Яраслаў Стшэлец.

Тэрэза Стшэлец знаходзіцца ў Беларусі ўжо два тыдні. Справай заняліся консульскія службы.

Напісаць каментар 88

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках