24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕБРР: Спачатку дэмакратычныя рэформы, потым грошы

2
ЕБРР: Спачатку дэмакратычныя рэформы, потым грошы

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця не будзе фінансаваць праекты ў дзяржсектары беларускай эканомікі.

Новая стратэгія Еўрапейскага банка развіцця і рэканструкцыі (ЕБРР) для Беларусі, разлічаная на тры гады, ухвалена на днях у Лондане. Кіраўнік менскага прадстаўніцтва ЕБРР Фрэнсіс Дэлэй у інтэрв'ю Deutsche Welle распавёў пра яе асаблівасці, а таксама распавёў пра прыярытэты працы банка.

- Якія прыярытэты новай стратэгіі ЕБРР для Беларусі?

- Асноўны напрамак - падтрымка развіцця прыватнага сектара шляхам як прамога інвеставання у прадпрыемствы ва ўсіх сферах эканомікі, так і непрамога, праз прадастаўленне пазык банкам-партнёрам для крэдытавання малых і сярэдніх прадпрыемстваў.

ЕБРР таксама працягне прадастаўляць доступ беларускаму бізнесу да кансалтынгавых паслуг праз Праграму дзелавых кансультацыйных паслуг (BAS) і Праграму развіцця прадпрыемства (ПРП). Акрамя таго, банк засяродзіцца на муніцыпальных праектах, якія маюць вялікае значэнне з пункту гледжання экалогіі і паляпшэння ўмоў жыцця беларусаў, а таксама садзейнічаюць правядзенню рэформаў па ўсёй краіне.

- Чаму гэтая стратэгія не прадугледжвае прамога фінансавання дзяржсектара?

- ЕБРР па-ранейшаму занепакоены нераўнамерным прагрэсам Беларусі на шляху ажыццяўлення ў жыццё прынцыпаў шматпартыйнай дэмакратыі, плюралізму і рынкавай эканомікі, замацаваных у Пагадненні аб заснаванні Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця. Да гэтага дакумента Беларусь далучылася, уступіўшы ў ЕБРР у 1992 годзе.

Як і ў выпадку з папярэдняй трохгадовай стратэгіяй, маштаб дзейнасці ЕБРР у Беларусі вызначаўся і будзе вызначацца надалей у залежнасці ад развіцця сітуацыі ў палітыцы і эканоміцы, грунтуючыся на крытэрах, выкладзеных у стратэгіі. Чым больш Беларусь прасунецца на шляху палітычных і эканамічных рэформаў, тым шырэй будзе ўдзел ЕБРР у краіне. У выпадку прагрэсу банк мог бы пашырыць сваю прысутнасць і ўдзельнічаць у праектах у дзяржсектары.

- Якія праекты ў дзяржсектары фінансаваў раней ЕБРР, ці было супрацоўніцтва паспяховым?

- У 1993 годзе мы прафінансавалі мадэрнізацыю электрастанцыі ў Оршы, у 1994 годзе - рамонт аўтамагістралі М1, што перасякае Беларусь ад польскай мяжы да расейскай. Абодва праекта паспяхова завершаныя, крэдыт згашаны. У снежні 2012 года ЕБРР прадаставіў 18 мільёнаў еўра на праекты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў у Слоніме і Баранавічах і праект у Віцебску па ачыстцы сцёкавых вод перад скідам іх у рэкі, якія ўпадаюць у Балтыйскае мора.

Апошні праект - прыклад удалага міжнароднага супрацоўніцтва, так як ён з'яўляецца часткай вялікай экалагічнай праграмы, крэдыты і гранты на якую (у суме - 68 мільёнаў еўра) вылучалі Паўночны інвестыцыйны банк, Сусветны банк, Праграма экалагічнага партнёрства Паўночнага вымярэння, а таксама ўрады Швецыі, Фінляндыі і Аўстрыі.

У рамках дамоўленасцей па гэтаму праекту беларускія ўлады пагадзіліся дасягнуць ўзроўню поўнага пакрыцця насельніцтвам выдаткаў за камунальныя паслугі за кошт тарыфаў, ліквідаваць перакрыжаванае субсідаванне да 2017 года, а таксама імкнуцца да павышэння фінансавай празрыстасці і выканання стандартаў ЕБРР, якія забяспечваюць прадастаўленне больш якасных камунальных паслуг па больш нізкіх коштах. Гэты праект - добры прыклад таго, як міжнародная супольнасць і беларускія ўлады могуць палепшыць умовы жыцця людзей і ахоўваць навакольнае асяроддзе.

- Якія менавіта праекты і чаму банк мае намер фінансаваць у рамках новай стратэгіі для Беларусі?

- Праекты «Слонім-біягаз» і «Баранавічы-біягаз» прадугледжваюць будаўніцтва комплексаў для атрымання біягазу на аснове выкарыстання асадка сцёкавых вод ачышчальных збудаванняў. Гэта дазволіць зэканоміць электраэнергію, скараціць выкіды парніковых газаў і прадухіліць забруджванне грунтавых вод. Мадэрнізацыя ачышчальных збудаванняў у Віцебску дазволіць выканаць стандарты якасці брудных вод, прынятыя Беларуссю і ЕЗ, а таксама знізіць энергаспажыванне ўстановак па ачыстцы вады і ўзровень выкідаў у атмасферу вуглякіслага газу.

Рэалізацыя апісаных праектаў аптымізуе сістэму кіравання прадпрыемствамі камунальнай гаспадаркі. Гаворка ідзе пра скарачэнне эксплуатацыйных выдаткаў, структуры тарыфаў і акупляльнасці, пра новыя стандарты ў галіне экалагічнага кіравання і дзелавой этыкі.

Значныя інвестыцыі прадугледжаныя таксама ў сферу дрэваапрацоўкі. ЕБРР выдзеліў 90 мільёнаў еўра прадпрыемству Kronospan для будаўніцтва завода ў Смаргоні па вытворчасці ДСП і МДФ. Два прадпрыемствы ў Магілёве, якія ўваходзяць у міжнародныя холдынгі VMG і SBA, атрымаюць 26 мільёнаў і 5 мільёнаў еўра адпаведна для будаўніцтва мэблевых фабрык і вытворчасці ДСП.

- Якія арганізацыі з беларускага боку з'яўляюцца атрымальнікамі сродкаў банка?

- ЕБРР працуе з васьмю банкамі-партнёрамі ў Беларусі, праз якія доступ да крэдытаў і праграмы садзейнічання гандлю атрымлівае малы і сярэдні бізнэс. Акрамя таго, мы можам фінансаваць канкрэтныя праекты прыватных карпарацый, якія адказваюць нашым патрабаванням.

- Чаму супрацоўніцтва з ЕБРР важна для Менска?

- Банк імкнецца дапамагчы пераходу Беларусі ад планавай эканомікі да рынкавай шляхам садзейнічання развіццю прыватнага сектара. На сёння ЕБРР інвеставаў 1,1 мільярда еўра ў 53 праекта ў Беларусі. Банк таксама садзейнічае прыцягненню інвестыцый, накіраваных на ўкараненне інавацыйных тэхналогій і стандартаў, якія забяспечваюць доступ да новых рынкаў.

Мы таксама дапамагаем нашым кліентам пашырыць вытворчыя магутнасці, укараніць міжнародныя стандарты фінансавай справаздачнасці і аптымізаваць карпаратыўнае кіраванне. Некаторыя з нашых праектаў, напрыклад, у лясной гаспадарцы, будуць спрыяць трансфармацыі ў галіне ў цэлым.

У 2012 годзе банк прадставіў у Беларусі ў агульнай колькасці 185 мільёнаў еўра на 12 праектаў. Зыходзячы з бягучых прагнозаў, у гэтым годзе памер інвестыцый будзе прыкладна такі ж.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках