24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС пацвердзіла арышт падпалкоўніка Кротава

98
МУС пацвердзіла арышт падпалкоўніка Кротава

Начальнік галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС Уладзімір Кротаў арыштаваны за перавышэнне службовых паўнамоцтваў.

Нагадаем, першым інфармацыю пра арышт начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС РБ падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Кротава паведаміў сайт charter97.org.

У гэты ж дзень МУС абвергла інфармацыю аб затрыманні падпалкоўніка міліцыі, пры гэтым назваўшы сайт charter97.org «дэструктыўных рэсурсам»:

«16 сакавіка 2013 года ў Інтэрнэце на дэструктыўных рэсурсах было размешчанае паведамленне аб затрыманні і арышце начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Кротава. Міністэрства ўнутраных спраў афіцыйна заяўляе, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці».

Аднак сёння на дзяржаўным партале БелТА з'явілася заява МУС, у якой гаворыцца аб тым, што Уладзімір Кротаў сапраўды арыштаваны і ў дачыненні да яго «ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.426 КК Беларусі (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці)».

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках