29 снежня 2024, Нядзеля, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: Схільнасць беларусаў да крэдытаў - гэта савецкая хвароба

94
Леанід Заіка: Схільнасць беларусаў да крэдытаў - гэта савецкая хвароба

Павелічэнне колькасці мікрапазык падкрэслівае той факт, што жыхары Беларусі не схільныя зберагаць грошы.

Пра гэта заявіў эканаміст і кіраўнік Аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка, каментуючы charter97.org папулярнасць сярод беларусаў банкаўскіх пазык, нягледзячы на высокія адсоткавыя стаўкі.

«Гэта з'яўляецца магутным індыкатарам стану беларускай эканомікі. З нагоды мікракрэдытавання існуе маса ілюзій, у прыватнасці тое, што гэта спрыяльна ўздзейнічае на дынаміку эканамічнага росту. Наогул, схільнасць беларусаў да крэдытаў з'яўляецца савецкай хваробай, пачынаючы ад кіраўніка, заканчваючы бібліятэкарам. У нашай краіне людзі не схільныя зберагаць грошы. Яшчэ пару гадоў таму схільнасць да зберажэння была каля 5%. Беларусы - гэта аматары жыць тут і цяпер, жыць адным днём», - адзначыў Леанід Заіка.

Эканаміст упэўнены, што гэта прывяло да агульнанацыянальнай эканамічнай катастрофы, калі на кожнага жыхара Беларусі прыпадае 3200 даляраў пазыкі, якую трэба аддаваць.

«Рост колькасці мікракрэдытаў сведчыць пра тое, што людзі не хочуць зберагаць, эканоміць і паводзіць сябе рацыянальна. Існуе ашаламляльная агульнанацыянальная «жратва»: узяць пазыку і купіць паесці, залезці ў даўгі і набыць машыну, пабудаваць кватэру. Гэта разагравае ўнутраны рынак, вядзе да дыспрапорцыі паміж і экспартам і імпартам. У выніку дэвальвуецца рубель, і кіраўнік едзе шукаць грошы недзе ў Сінгапуры», - дадаў аналітык.

Ён падкрэсліў, што Лукашэнка доўгі час за кошт расейскай нафты павялічваў усім зарплату, і беларусы прывыклі сядзець і чакаць павышэння.

«Я не разумею нашых грамадзян. Гэта не японцы, якія пачыналі штурм сусветнай эканомікі ў пачатку 1950-х гадоў. Гэтыя працавітыя людзі бераглі да 30% заробленых грошай і неслі іх у банкі, а нашы - усяго толькі 5%. Кажучы мовай вучоных саветаў, гэта «халяўная» эканоміка беларускай дзяржавы. Замест таго каб адкласці капейку, яны ідуць купляць машыну коштам у 25 тысяч даляраў пры заробку ў 500. Гэта агульнанацыянальная праблема. Такая краіна будзе пакараная аж да трохразовай дэвальвацыі, фамільнае срэбра будзе прададзена, а беларусы стануць проста наёмнымі работнікамі», - сказаў на заканчэнне Леанід Заіка.

Нагадаем, Міністэрства эканомікі прагназуе рост знешняй дзяржпазыкі да 17 млрд.даляраў і валавой знешняй пазыкі да 41,6 млрд. даляраў у 2013 годзе.

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках