3 траўня 2024, Пятніца, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Польшчы накіравала ноту ў беларускі МЗС

15
Амбасада Польшчы накіравала ноту ў беларускі МЗС

Амбасада Польшчы накіравала ў беларускі МЗС дыпламатычную ноту пра лёс затрыманай у Беларусі польскай грамадзянкі Тэрэзы Стшэлец.

Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-сакратар амбасады Себасціан Ожэл.

Нагадаем, грамадзянка Польшчы Тэрэза Стшэлец ужо два тыдні не можа выехаць з Беларусі дадому.

Стшэлец год назад пабывала ў Беларусі на экскурсіі і пакінула тут сваю машыну, якая зламалася ў дарозе. Без дазволу Стшэлец аўтамабілем карыстаўся сын механіка, які рамантаваў машыну. Сына затрымала міліцыя, а машыну канфіскавалі і перадалі на склад мытні.

У студзені суд пастанавіў, што аўтамабіль павінен быць вернуты ўладальнікам. Але яшчэ да пачатку судовага працэсу мытнікі прадалі машыну Стшэлец, таму ёй прапанавалі вярнуць грошы, вылічыўшы з іх мыту і падаткі. Яна адмовілася плаціць, і беларускі бок ануляваў яе візу і зрабіў затрыманне.

«За што я павінен плаціць? Мала таго, што ў мяне забралі машыну, затрымалі жонку, дык цяпер яшчэ і грошы патрабуюць. Гэты аўтамабіль мы купілі за 7.200, а з нас патрабуюць касмічную суму - 80 тысяч пошліны. Гэта разбой сярод белага дня», - сказаў муж затрыманай Яраслаў Стшэлец.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках