5 траўня 2024, Нядзеля, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Савіных: Для вяртання шведскай амбасады патрэбны час

11
Савіных: Для вяртання шведскай амбасады патрэбны час

Міністэрствы замежных спраў Беларусі і Швецыі кантактуюць па пытанні аднаўлення працы ў Менску шведскай амбасады.

Пра гэта заявіў у чацвер у Менску на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных, піша «Інтэрфакс».

«Я магу пацвердзіць, што кантакты па гэтым пытанні ажыццяўляюцца паміж МЗСамі дзвюх краін, але пакуль заўчасна казаць аб тым, што нейкага выніку мы дасягнулі», - сказаў Савіных.

«Неабходны час, каб сфармаваліся ўмовы, якія будуць працаваць на станоўчыя рашэнні», - дадаў ён.

Нагадаем, як пісаў раней сайт charter97.org, умовай аднаўлення работы шведскай амбасады ў Менску можа стаць зняцце візавых абмежаванняў з чыноўнікаў з «чорнага спісу», у тым ліку c невыязнога міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках