23 снежня 2024, панядзелак, 22:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцёма Пракапенку кінулі ў карцэр на пяць дзён

18
Арцёма Пракапенку кінулі ў карцэр на пяць дзён

Бацькі палітвязня наведалі сына ў магілёўскай папраўчай калоніі №15.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў Анатоль Пракапенка, бацька палітычнага вязьня Арцёма Пракапенкі (на фота).

«У гэтую сераду мы ездзілі на спатканне з сынам. Ён распавёў, што перад гэтым яго на пяць дзён пасадзілі ў штрафны ізалятар нібыта за парушэнне рэжыму. У калоніі адбыўся інцыдэнт, і кіраўніцтва калоніі наважыла зрабіць Арцёма вінаватым і пакараць», - адзначыў бацька палітвязня.

Ён падкрэсліў, што знаходзячыся ў карцэры, сын нічога не еў.

«На працягу пяці дзён, праведзеных у штрафным ізалятары, сын не ўжываў тамтэйшую ежу. Адзначу, што ён вегетарыянец і з турэмнай ежы есць толькі кашы. Арцёму цяжка, але ён трымаецца. Начальства прапанавала напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, але сын сказаў, што не збіраецца, бо быў асуджаны несправядліва», - сказаў на заканчэнне Анатоль Пракапенка.

Арцём Пракапенка быў асуджаны разам з Яўгенам Васьковічам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў зняволення нібыта за спробу падпалу дзвярэй Бабруйскага аддзела КДБ. 27 верасня мiнулага года Павел Сырамолатаў выйшаў на волю, пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.

Фота з архіва

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках