24 лiстапада 2024, Нядзеля, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нафтан» прадаюць расейцам

115
«Нафтан» прадаюць расейцам

ААТ «Нафтан» уключаны ў пералік прыватызацыі з удзелам расейскага бізнесу.

Прадпрыемства ўвайшло ў спіс сумесных беларуска-расейскіх інтэграцыйных праектаў, у адпаведнасці з якім прадугледжаная прыватызацыя прадпрыемства, паведамляе агенцтва «Прайм».

«Прыватызацыя «Нафтана» прадугледжаная пералікам праектаў з удзелам расейскіх кампаній, якія цяпер знаходзяцца на кантролі ў беларускім урадзе», - паведаміў суразмоўца агенцтва. Ён не назваў патэнцыйнага інвестара, заўважыўшы, што гэтая кампанія пакуль вызначаецца.

Разам з тым ён выказаў здагадку, што ад хуткасці рэалізацыі інтэграцыі ў нафтахімічнай галіне ў перспектыве будуць залежаць ўмовы пастаўкі нафты ў Беларусь.

На кантролі беларускага ўрада знаходзіцца шэраг інтэграцыйных праектаў, у тым ліку стварэнне холдынгу «Расбелаўта» на базе КАМАЗа і МАЗа, супрацоўніцтва «Еўрахіма» і ААТ «Гродна-Азот», інтэграцыя ААТ «Менскі завод колавых цягачоў» у структуру расійскага АПК, праект Раскосмаса і ААТ «Пеленг» (Менск), праект ААТ «Расейская электроніка» дзяржкарпарацыі «Растэх» і ААТ «Інтэграл».

З «Нафтанам» працуюць у асноўным дзве расейскія кампаніі - «Раснафта» і «Сургутнафтагаз». У першым квартале 2013 года «Раснафта» атрымала самую вялікую квоту на пастаўкі нафты ў Беларусь па трубаправоднай сістэме - 1,385 мільёна тон нафты.

«Нафтан» ў 2012 годзе перапрацаваў 10,6 мільёнаў тон расейскай нафты (максімальная загрузка), у 2011 годзе - крыху больш за 10 мільёнаў тон. «Нафтан» - найбуйнейшы беларускі НПЗ, уведзены ў эксплуатацыю ў 1963 годзе, акцыянаваны ў 2002 годзе. У 2008 годзе завод рэарганізаваны шляхам далучэння хімічнага прадпрыемства «Палімір». Доля дзяржавы ў статутным капітале прадпрыемства складае 99,83%. Вырабляе больш за 70 найменняў паліўна-алейнай прадукцыі, у тым ліку масла, бензіны, дызельнае паліва стандарту Еўра-4 і Еўра-5.

Фотa - bdg.by

Напісаць каментар 115

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках