24 лiстапада 2024, Нядзеля, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч: Мы бярэм грошы, каб забяспечыць стабільнасць

184
Пракаповіч: Мы бярэм грошы, каб забяспечыць стабільнасць

Расейскі крэдыт у два мільярда даляраў неабходны Беларусі для рэструктурызацыі знешняй запазычанасці.

Пра гэта паведаміў віцэ-прэм'ер урада Беларусі Пётр Пракаповіч на прэс-канферэнцыі ў пятніцу ў Менску, перадае ПРАЙМ.

Раней кіраўнік Мінфіна РФ Антон Сілуанаў паведаміў, што Расея абмяркоўвае магчымасць прадастаўлення Беларусі міждзяржаўнага крэдыту на суму 2 мільярды даляраў, які можа спатрэбіцца, калі Беларусь у бягучым годзе не зможа правесці прыватызацыю дзяржмаёмасці на запланаваныя 2,5 мільярда даляраў.

«Так. Мы прыцягваем знешнія крэдыты для таго, каб забяспечыць стабільнасць у эканоміцы. У гэтым і наступным годзе пік выплат па знешняму абавязку. Мы хацелі б правесці рэструктурызацыю гэтай запазычанасці», - сказаў Пракаповіч. «Натуральна, каб ажыццявіць выплаты, мы будзем частку і пазычаць», - дадаў ён.

Паводле яго дадзеных, прынцыповых пярэчанняў па расейскім крэдыце ў бакоў няма. Віцэ-прэм'ер растлумачыў, што складанасць заключаецца ў тым, што ў расейскім бюджэце гэты крэдыт не прадугледжаны.

Фота: photo.bymedia.net

Напісаць каментар 184

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках