3 траўня 2024, Пятніца, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка не даляцеў да Менску

177
Лукашэнка не даляцеў да Менску

З Інданэзіі і Сінгапура беларускі правадыр накіраваўся з візітам у ААЭ.

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з візітам у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты сёння, паведамілі ў прэс-службе беларускага правадыра.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, запланаваныя перамовы з кіраўніцтвам ААЭ і сустрэчы з прадстаўнікамі бізнэс-колаў.

Напярэдадні беларускі дыктатар наведаў Сінгапур, дзе заявіў, што Беларусь мае намер размяшчаць каштоўныя паперы на фінансавым рынку гэтай краіны. Падчас візіту ў Інданезію было абвешчана аб намеры пастаўляць у гэтую краіну малако, нягледзячы на велізарную адлегласць.

Напісаць каментар 177

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках