3 траўня 2024, Пятніца, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івонка Сурвіла выступіла на акцыі ў Празе

2

У сталіцы Чэхіі адзначылі 95-ю гадавіну стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

На Альшанскіх могілках у Празе некалькі дзясяткаў беларусаў ушанавалі памяць першага прэзідэнта БНР Пятра Крэчаўскага (1879-1928), ягонага пераемніка Васіля Захаркі (1877-1943) і беларускага спевака Міхала Забэйды-Суміцкага (1900-1981), паведамляе «Радыё Свабода».

Цэнтрам святкавання было ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае Дню Волі. З кароткімі прамовамі выступілі старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, палітык Сяргей Навумчык і людзі, якія ўвайшлі ў гісторыю здабыцця незалежнасці Беларусі ў пачатку 90-х: Уладзімір Арлоў і Вінцук Вячорка. Былі зачытаныя прывітанні ад Зянона Пазняка і «Беларуска-Амерыканскага Задзіночання».

Дзень Волі ў Празе скончыўся канцэртам, дзе выступілі спявачка Весна Касэрас і рэпер Вінцэнт.

Фотa, вiдэа - «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках