Венгерскія навукоўцы выявілі шпіёнскую сетку
3- 25.03.2013, 15:51
На кампутары высокапастаўленага чыноўніка з урадавых колаў выяўленая шпіёнская праграма.
Навукоўцы з Будапешцкага тэхнічнага ўніверсітэта сумесна з экспертамі фірмы «Касперскі» па заданні службаў бяспекі Венгрыі прааналізавалі яе і падзяліліся вынікамі расследавання, піша нямецкае выданне Der Spiegel (пераклад - Inopressa).
Па дадзеных выдання, праграма, званая TeamSpy, за мінулыя месяцы была выяўленая на кампутарах прадстаўніцтва НАТА і амбасады адной з краін ЕЗ у Расеі. Заражаныя былі таксама кампутары блізкаўсходняй напаўдзяржаўнай фірмы па вытворчасці электронікі і нейкага расейскага прамысловага прадпрыемства. Праграма таксама выкарыстоўвалася для шпіянажу за беларускімі праваабаронцамі, піша часопіс.
Паведамляецца, што праграма запамінала дадзеныя, уведзеныя праз клавіятуру, паролі, дадзеныя аб прымяненні шыфраў і інфармацыю з iTunes аб падключанай да кампутара iOs-тэхніцы.
Па словах навукоўцаў, заказчык праграмы невядомы.