На беларуска-літоўскай мяжы затрымана 85 кг гераіну
38- 25.03.2013, 17:20
Службовымі асобамі Ашмянскай мытні перакрыты канал транзіту праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Еўропу асабліва небяспечнага наркатычнага сродку - гераін.
Так, 22 сакавіка ў памежны пункт пропуску «Катлоўка» прыбыў грузавы транспартны сродак «Сканія", які рухаўся з Грузіі ў Латвійскую Республику. Кіроўца, грамадзянін Малдовы, прадставіў таварасуправаджальныя дакументы, згодна з якімі ў грузавым адсеку транспартнага сродку перамяшчаліся безалкагольныя напоі. Супрацоўнікамі мытні, з выкарыстаннем сістэмы аналізу і кіравання рызыкамі, было прынятае рашэнне аб правядзенні дадатковых аперацый мытнага кантролю ў дачыненні да тавара і транспартнага сродка, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
У ходзе ажыццяўлення мытнага агляду з прымяненнем інспекцыйна-надгляднага комплекса мытнікі ўстанавілі наяўнасць у прычэпе-рэфрыжэратары спецыяльна вырабленага тайніка ў выглядзе падвойнага дна. Пры дэмантажы насцілу ў рэфрыжэратары супрацоўнікамі мытні былі выяўленыя ўтоеныя ад мытнага кантролю 174 поліэтыленавыя скруткі у якіх знаходзілася рэчыва светла-карычневага колеру.
Па выніках праведзенай экспертызы было ўстаноўлена, што ў выяўленых скрутках знаходзіцца наркатычны сродак - гераін, як мяркуецца, афганскага паходжання, вагой больш за 85 кілаграмаў.
У дачыненні да кіроўцы супрацоўнікамі Ашмянскай мытні распачатая крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага арт. 14, ч. 3 арт. 228 (Кантрабанда) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Кошт канфіскаванага мытнікамі гераіну на «чорным» рынку ацэньваецца на суму больш за 5 млн. даляраў ЗША.
Дадзеная партыя гераіну - адно з самых буйных затрыманняў кантрабанды за апошнія гады працы мытных органаў. У 2012 годзе была спыненая спроба перамяшчэння гераіну ў колькасці больш за 1 кг. Усяго ў 2012 годзе з незаконнага абароту мытнымі органамі Рэспублікі Беларусь канфіскавана больш 1.5 тоны наркатычных і псіхатропных рэчываў.