30 красавiка 2024, aўторак, 20:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Бастунец: Microsoft не разумее, з кім звязваецца

11
Андрэй Бастунец: Microsoft не разумее, з кім звязваецца

Людзі павінны ўсвядоміць, што сёння нідзе нельга адчуваць сябе свабодным і беспакараным.

Так намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Андрэй Бастунец пракаментаваў сайту charter97.org атрыманне беларускім КДБ ад Microsoft інфармацыі аб 35 акаўнтах Skype.

«Справа ў тым, што карпарацыя Microsoft заявіла пра тое, што дала беларускім сілавікам інфармацыю аб акаўнтах, але не адкрыла перапіску і размовы, спаслаўшыся на тое, што для гэтага павінна быць распачатая крымінальная справа. Таму, людзі павінны ўсвядоміць, што нідзе нельга адчуваць сябе свабодным і беспакараным, што інфармацыя тым ці іншым шляхам можа стаць вядомай спецслужбам», - лічыць журналіст.

Ён таксама падкрэсліў, што вельмі цяжка зрабіць сур'ёзныя высновы, грунтуючыся на той інфармацыі, якая маецца на дадзены момант.

«Сапраўды, КДБ, суды і пракуратура могуць без праблем узбуджаць крымінальныя справы і звяртацца ў Microsoft, а таксама іншыя арганізацыі, якія адказваюць за палітыку прыватнасці ў інтэрнэце. Праблема ў тым, каб гэтыя арганізацыі зразумелі і асэнсавалі, з кім яны маюць адносіны», - падсумаваў Андрэй Бастунец.

Нагадаем, карпарацыя Microsoft заявіла, што ў 2012 годзе беларускія спецслужбы пяць разоў звярталіся ў кампанію з запытамі аб 35 акаўнтах Skype. Пры гэтым кампанія выдала так званыя ідэнтыфікатары, запатрабаваныя ў запытах. Сама перапіска і іншыя дадзеныя, якія адносяцца да зместу перапіскі, галасавой і відэасувязі, выдадзеныя не былі.

Фота з архіву

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках