24 лiстапада 2024, Нядзеля, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕАБР: Высокую інфляцыю ў Беларусі падтрымліваў Нацбанк

1
ЕАБР: Высокую інфляцыю ў Беларусі падтрымліваў Нацбанк

Еўразійскі банк развіцця апублікаваў чарговы выпуск агляду эканомік краін СНД - «Макраманітор СНД, сакавік 2013».

У справаздачы адзначаецца, што эканамічны рост у Беларусі на працягу 2012 года заставаўся нізкім.

«Эканамічны рост, які запавольваўся на фоне крызісу аплатнага балансу ў 2011 годзе, заставаўся нізкім на працягу 2012-га, склаўшы 1.5% па выніках года. Галіны, арыентаваныя на ўнутраны попыт (як спажывецкі, так і інвестыцыйны), адчулі рэзкае падзенне актыўнасці: аб'ёмы будаўніцтва знізіліся на 9.8%, гандлю - на 6.8%. На фоне складанай эканамічнай сітуацыі ў свеце, якая негатыўна ўплывае на знешні попыт, на 2.3% знізілася вытворчасць у здабываючых галінах. Тым не менш, апрацоўчая прамысловасць, сельская гаспадарка, транспарт і сувязь, таксама ў значнай ступені арыентаваныя на экспарт, змаглі прадэманстраваць высокія тэмпы росту (6.3, 6.0 і 6.2% адпаведна)», - гаворыцца ў дакуменце.

У справаздачы гаворыцца, што палітыка Нацбанка падтрымлівала інфляцыю на высокім узроўні.

«Інфляцыя склала 21.8% па выніках года, прыкметна знізіўшыся ў параўнанні з 2011-м, калі індэкс спажывецкіх коштаў (ІСК) павялічыўся на 108.7%. Тым не менш, рост коштаў у краіне застаецца высокім. Яго тэмп мала мяняўся на працягу года, складаючы ад 1.4 да 1.9% у месяц (у сярэднім 1.7%). Палітыка Нацыянальнага банка падтрымлівала інфляцыю на высокім узроўні: пасля зніжэння стаўкі рэфінансавання з 45% у пачатку года да 32% у чэрвені рост крэдытнай актыўнасці паскорыўся. Калі ў I паўгоддзі патрабаванні банкаў да іншых сектараў эканомікі раслі ў сярэднім на 1.9% у месяц, то ў другой палове года іх сярэдні месячны рост быў роўны 3.4%. Па выніках 2012-га аб'ём гэтых патрабаванняў вырас на 36.7%.

Бюджэт цэнтральнага ўрада быў выкананы з нулявым балансам (прафіцытам у межах 0.1% ад ВУП). Нягледзячы на тое, што збалансаванасць бюджэту была дасягнутая ў значнай ступені дзякуючы высокай інфляцыі, адносна добры стан дзяржаўных фінансаў з'яўляецца адным з пазітыўных элементаў агульнай эканамічнай сітуацыі ў краіне», - адзначаюць у справаздачы.

Таксама ў ЕАБР адзначаюць рэзкае пагаршэнне параметраў плацежнага балансу.

«Між тым плацежны баланс беларускай эканомікі, які паспяхова кансалідаваўся ў II палове 2011-га і I палове 2012-га, зноў значна пагоршыўся: прафіцыт рахунку бягучых аперацый (РБА), які складаў 2.4% ад ВУП па выніках студзеня-чэрвеня мінулага года, змяніўся дэфіцытам у памеры 7.7% ад ВУП у II паўгоддзі. Гэты паказчык толькі ненашмат лепш дэфіцыту РБА за 2011-ы (9.3% ад ВУП). Вяртанне знешняга балансу краіны да дэфіцыту было звязана з дзеяннем двух фактараў: па-першае, палітыка стымулявання эканамічнага росту, якая ўвасобілася, у прыватнасці, у паскарэнні росту крэдытавання ў II палове года, спрыяла павелічэнню ўнутранага попыту. Па-другое, у сярэдзіне года расейскія ўлады прыкметна зрабілі больш жорсткімі ўмовы гандлю нафтай, якімі карыстаецца Беларусь.

Паказчыкі ўстойлівасці банкаўскай сістэмы пагаршаліся на працягу мінулага года, застаючыся тым не менш вышэй узроўняў, якія назіраліся ў перыяд крызісу 2011-га. Так, адносіны актываў, узважаных з улікам рызыкі, да нарматыўнага капіталу склалі 22 на канец III квартала, у параўнанні з 23 у сярэдзіне года, 24.7 у яго пачатку і 17 годам раней.

Адносіны актываў, узважаных з улікам рызыкі, да асноўнага капіталу ў канцы III квартала склалі 15.5 у параўнанні з 16.6 у сярэдзіне 2012-га, 18.8 у яго пачатку i 11.9 ў канцы III квартала 2011-га», - гаворыцца ў справаздачы.

Фота: photo.bymedia.net

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках