2 траўня 2024, Чацвер, 18:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БМЗ ліквідуюць

39
БМЗ ліквідуюць

Вытворчае аб'яднанне «Беларускі металургічны завод» будзе ліквідавана да 1 жніўня 2013 года.

Пастанова аб гэтым змяшчаецца ва ўказе №132 ад 28 сакавіка 2013 года, падпісаным Лукашэнкам і апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Яна была прынятая ў сувязі са стварэннем холдынгу «Беларуская металургічная кампанія».

Міністэрству прамысловасці даручана на працягу двух месяцаў стварыць ліквідацыйную камісію і забяспечыць да 1 жніўня 2013 года заканчэнне ліквідацыі вытворчага аб'яднання «Беларускі металургічны завод», а таксама прыняць іншыя захады для рэалізацыі ўказа.

Кантроль за выкананнем указа ўскладзены на Савет Міністраў Беларусі.

Холдынг «Беларуская металургічная кампанія» створаны ў жніўні 2012 года. Кіраўнічай кампаніяй холдынгу стала ААТ БМЗ, зарэгістраванае ў студзені 2012 года. У склад холдынгу ўвайшлі прадпрыемствы, якія раней былі ў вытворчым аб'яднанні «Беларускі металургічны завод».

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках