27 красавiка 2024, Субота, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ута Цапф: Сітуацыя ў Беларусі стала яшчэ горшай

18
Ута Цапф: Сітуацыя ў Беларусі стала яшчэ горшай

Ута Цапф, якая шмат гадоў узначальвае працоўную групу па Беларусі ў ПА АБСЕ, пакідае свой пост.

Пра гэта яна паведаміла ў інтэрв'ю «Радыё Свабода».

Ута Цапф пацвердзіла: яна заканчвае сваю працу ў Бундэстагу. Маўляў, 23 гады - дастаткова, трэба саступаць месца іншым. Такое рашэнне Уты Цапф аўтаматычна прымушае яе пакінуць і пасаду кіраўніка групы па Беларусі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Статут гэтай міжнароднай арганізацыі дазваляе працаваць у ёй толькі дзеючым дэпутатам нацыянальных парламентаў.

Вынікі сваёй дзейнасці на чале рабочай групы ПА АБСЕ па Беларусі Ута Цапф ацэньвае так:

«Шкада, але калі паглядзець на сітуацыю, я не дасягнула нічога. Я не бачу нічога, што магло б рэальна сведчыць, што сітуацыя ў Беларусі змянілася да лепшага. Сітуацыя стала горш, чым яна была ў пачатку майго старшынства. Усё яшчэ ёсць палітычныя зняволеныя, усё яшчэ няма прынцыповых змен у правядзенні выбараў, усё яшчэ ў апазіцыі няма магчымасці працаваць належным чынам. А ўзровень свабоды для СМІ зніжаецца. Я думаю, што грамадзянская супольнасць, праваабарончыя арганізацыі па-ранейшаму знаходзяцца пад дзяржаўным ціскам. І ўсё гэта сапраўды сумная сітуацыя. Яна не палепшылася з тых часоў, як я стала кіраўніком працоўнай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ».

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках