30 красавiка 2024, aўторак, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўракамісія аштрафавала Microsoft на паўмільярда еўра

37
Еўракамісія аштрафавала Microsoft на паўмільярда еўра

Кампанію Microsoft аштрафавалі за прасоўванне на еўрапейскім рынку браўзэра Internet Explorer на шкоду аналагічным праграмам іншых вытворцаў.

Паводле вынікаў папярэдняга расследавання антыманапольнай камісіі ЕЗ у сакавіку 2010 года кампанія пагадзілася запусціць у аперацыйнай сістэме Windows акно выбару браўзэраў. Аднак у лютым 2011 года ў новай версіі аперацыйнай сістэмы Windows 7 гэтага акна ўжо не было, паведамляе ВВС.

Microsoft заявіла ў сваё апраўданне, што гэта сталася вынікам «тэхнічнай памылкі».

Камісар антыманапольнай палітыкі ЕЗ Хаакін Альмунія назваў гэта беспрэцэдэнтным дзеяннем, дадаўшы, што не раіў бы іншым кампаніям адмаўляцца ад узятых на сябе абавязанняў.

Тэарэтычна, кантрольныя органы ЕЗ маглі абавязаць кампанію заплаціць штраф у суме да 10% яе гадавога прыбытку, што, паводле справаздачы за 2012 год, склала б 7,4 млрд. даляраў.

«Мы бярэм на сябе поўную адказнасць за тэхнічную памылку, якая прывяла да гэтай праблемы, і просім прабачэнне», - заявіў прадстаўнік Microsoft, паабяцаўшы зрабіць захады для недапушчэння паўтору такіх памылак у будучыні.

На думку экспэртаў, пастанова, прынятая камісіяй, ставіць сваёй мэтай засцерагчы іншыя кампаніі ад такіх учынкаў.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках