4 траўня 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве памёр вядомы акцёр Андрэй Панін

135
У Маскве памёр вядомы акцёр Андрэй Панін

Расейскі акцёр Андрэй Панін загінуў з прычыны няшчаснага выпадку.

Цела 50-гадовага акцёра знайшлі ў яго ўласнай кватэры ў Маскве. Родныя на працягу чатырох дзён не маглі датэлефанавацца да акцёра; раніцай 7 сакавіка знаёмы выявіў цела Паніна з траўмай чэрапа. Акцёр, па ўсёй бачнасці, упаў і стукнуўся галавой. Па дадзеных крыніцы РІА Новости ў праваахоўных органах, слядоў рабавання ў кватэры няма, піша lenta.ru.

Панін праславіўся ролямі ў серыялах «Каменская», «Граница. Таежный роман», «Марш Турецкого» и «Бригада». Таксама ён гуляў у «Свадьбе» Паўла Лунгіна, «Нежном возрасте» Сяргея Салаўёва, «Водителе для Веры» Паўла Чухрая, «Утомлённых солнцем 2» Мікіты Міхалкова, «Морфие» Аляксея Балабанава, «Жизнь забавами полна» Пятра Тадароўскага, «Ядах, или Всемирной истории отравления» Карэна Шахназарава.

Сярод іншых гучных фільмаў з удзелам Паніна - «Мама, не горюй», «Мама», «Кандагар», «Бой с тенью», «Сволочи», «Высоцкий. Спасибо, что живой». У тэлесерыяле «Преступление и наказание» ён выканаў ролю Парфірыя Пятровіча, у «Шерлоке Холмсе» - доктара Ватсана.

Дзве стужкі - серыял «Полный вперёд!» і фільм «Внук Гагарина» - Панін паставіў як рэжысёр сумесна з Тамарай Уладзімірцавай.

Напісаць каментар 135

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках