8 лiстапада 2024, Пятніца, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крыніца» і «Белгіпс» пойдуць з малатка

12
«Крыніца» і «Белгіпс» пойдуць з малатка

Прынцыповая згода беларускага кіраўніка атрыманая на прыватызацыю двух прадпрыемстваў.

Пра гэта паведаміў сёння старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Беларусі Георгій Кузняцоў, адказваючы на пытанне агенцтва «Бізнэс-навіны».

«Па «Крыніцы» і па «Белгіпсе» ўжо ёсць згода Лукашэнкі на падрыхтоўку праектаў дакументаў аб прыватызацыі», - сказаў Георгій Кузняцоў. Па астатніх прадпрыемствах, па словах старшыні ДКІ, згода яшчэ не атрыманая. «Таму, калі і рыхтуюцца праекты распараджэнняў аб іх прыватызацыі, я гэтыя прадпрыемствы назваць не магу», - дадаў кіраўнік ДКІ.

На пытанне, ці захоўваюць актуальнасць падрыхтаваныя ДКІ прапановы аб прыватызацыі ў 2013 годзе 103 прадпрыемстваў на суму USD 5 млрд. пасля 1 сакавіка пашыранага пасяджэння ўрада з удзелам Лукашэнкі, Георгій Кузняцоў адказаў: «Ніякіх спісаў, ніякіх пералікаў няма і не будзе». «Любое прадпрыемства можа быць прыватызавана, калі ёсць жадаючыя прыватызаваць па тым кошце, які прадпрыемства каштуе, і выканаць пэўныя ўмовы», - нагадаў пазіцыю кіраўніцтва краіны Кузняцоў.

Як паведамлялася, у 2013 годзе ДКІ плануе выставіць на адкрыты аўкцыён пакет у 25% +1 акцыя піваварнага прадпрыемства ААТ «Крыніца». Стартавы кошт блакіруючага пакета акцый складзе USD 15 млн.

ААТ «Крыніца» з'яўляецца найбуйнейшым па аб'ёме вытворчых магутнасцяў - каля 24 млн. дал - гульцом піўнога рынку Беларусі. Пры гэтым на сёння магутнасці прадпрыемства выкарыстоўваюцца ў аб'ёме 15-16 млн. дал.

Доля дзяржканцэрна «Белдзяржхарчпрам» у статутным фондзе ААТ «Крыніца» складае 76,7%, яшчэ 7,4% акцый належаць Віцебскаму аблвыканкаму.

Па дадзеных Міністэрства фінансаў Беларусі, па выніках трох кварталаў 2012 года выручка ААТ «Крыніца» склала BYR 416 млрд., прадпрыемства атрымала чыстую страту ў памеры BYR 9,9 млрд.

Таксама ў 2013 годзе дзяржава плануе прадаць 99,5% акцый ААТ «Белгіпс» стратэгічнаму інвестару - расейскай карпарацыі «Волма». Як заяўляў раней Георгій Кузняцоў, кошт дзяржпакета складае USD 5 млн. Новы ўласнік возьме на сябе абавязацельства інвеставаць EUR 40 млн. у мадэрнізацыю вытворчасці ААТ «Белгіпс», будаўніцтва новага завода ў пасёлку Гатава Менскага раёна.

ААТ «Белгіпс» вырабляе гіпсакардон, пазагрэбневыя пліты, сухія сумесі, грунтоўкі і металічныя профілі.

Па дадзеных Міністэрства фінансаў Беларусі, выручка ААТ «Белгіпс» за 9 месяцаў 2012 года склала BYR 65,6 млрд., чыстая страта - BYR 2,7 млрд.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках