28 снежня 2024, Субота, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады перадумалі прадаваць МЗКЦ КамАЗу

25
Улады перадумалі прадаваць МЗКЦ КамАЗу

Беларускія ўлады бачаць у настойлівай цікавасці КамАЗа да куплі ААТ «Менскі завод колавых цягачоў» (МЗКЦ) пагрозу страты самастойнасці.

Пра гэта заявіла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» крыніца ў органах дзяржкіравання.

«Расейскі бок на ўрадавым узроўні настойвае на інтэграцыі МЗКЦ у свой ВПК праз куплю кантрольнага пакета акцый беларускага прадпрыемства КамАЗам. Для беларускага боку КамАЗ з'яўляецца непасрэдным канкурэнтам МЗКЦ і таму мы зацікаўленыя ў іншым інвестары, у цэлым пацвярджаючы намер ажыццявіць інтэграцыю ў расейскі ВПК», - сказала крыніца.

Паводле яго слоў, у якасці патэнцыйных інвестараў у Менску разглядаюць «Алмаз-Антэй» або «Уралвагонзавод».

Суразмоўца таксама адзначыў, што ў якасці ўмовы прыватызацыі МЗКЦ беларускі бок выстаўляе патрабаванне продажу не больш за 50% акцый кампаніі, маючы намер захаваць парытэт ва ўпраўленні.

«Інтэграцыя МЗКЦ будзе адназначна, але перамовы ідуць няпростыя. Таму працэс некалькі расцягваецца ў часе», - апісала сітуацыю крыніца.

Прыватызацыя пяці буйных беларускіх прампрадпрыемстваў расейскімі кампаніямі пазіцыянуецца кіраўніцтвам РФ і Беларусі ў якасці пілотных інтэграцыйных праектаў, рэалізацыя якіх увязваецца расейскім бокам з перспектывамі поўнага забеспячэння патрэбаў Беларусі ў нафтавай сыравіне на льготных умовах. Уваходжанне МЗКЦ у сістэму абароннага комплексу РФ з'яўляецца адным з такіх праектаў. Акрамя таго, у рамках гэтых праектаў бакі больш года працягваюць перамовы па стварэнні холдынгу «РасБелаўта» з удзелам МАЗа і КамАЗа шляхам абмену актывамі. Такім чынам, КамАЗ можа атрымаць кантроль над вядучымі беларускімі прадпрыемствамі па вытворчасці грамадзянскай і ваеннай аўтатэхнікі.

МЗКЦ створаны ў 1954 годзе, у пачатку 2010 года дзяржпрадпрыемства пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства з статутным фондам Br177,2 млрд. Дзяржаве належыць 100% акцый АТ. Прадпрыемства знаходзіцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі.

МЗКЦ выпускае колавыя платформы для ракетных комплексаў «Іскандэр», «Таполя-М» і «Ярс», рэактыўных сістэм залпавага агню «Ураган», «Смерч», «Град», «Тарнада», комплексаў СПА «Аса-1Т»,  «Бук-2М», «Тор-М2», С-300 і С-400 «Трыумф», супрацькарабельных берагавых ракетных комплексаў «Бастыён», «Бал-Э», «Клаб-М», радыёлакацыйных станцый, мостаўкладчыкаў і іншых узораў наземнага рухомага ўзбраення і ваеннай тэхнікі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках