26 снежня 2024, Чацвер, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Івашкевіч: Мілінкевіч «выбівае» еўрапейскія грошы для Лукашэнкі

8
Віктар Івашкевіч: Мілінкевіч «выбівае» еўрапейскія грошы для Лукашэнкі

Заявы і дзеянні некаторых палітыкаў накіраваныя на забеспячэнне выжывання беларускага рэжыму.

Такім чынам каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Віктар Івашкевіч пракаментаваў сайту charter97.org заклік Аляксандра Мілінкевіча да Еўразвяза адмовіцца ад санкцый.

«Заявы Мілінкевіча і яго прыхільнікаў з'яўляюцца дымавой завесай, якая прыкрывае іх жаданне ўбудавацца ў сістэму рэжыму, стаць апазіцыяй пры Лукашэнку - па прыкладзе Зюганава або Жырыноўскага ў Расеі. Гэта іх галоўная задача. Усе ўчынкі Мілінкевіча накіраваныя на тое, каб спадабацца рэжыму і забяспечыць яму выжыванне за кошт еўрапейскіх грошай. Падобныя заявы гучаць ад яго ўвесь час», - сказаў Віктар Івашкевіч.

Словы пра тое, што палітычныя зняволеныя выйшлі на свабоду дзякуючы дыялогу паміж Менскам і Брусэлем палітык назваў хлуснёй.

«Дыялог ніколі не спыняўся. Экспарт нафтапрадуктаў і гандаль з ЕЗ - гэта хіба не дыялог? Візіты еўрапейскіх дыпламатаў у Менск - гэта не дыялог? Але ён ніяк не дапамагае вызваленню вязняў. На самай справе, палітвязні выходзілі на волю тады, калі ўзнікала рэальная небяспека санкцый супраць рэжыму. У 2011 годзе іх вызвалілі не з-за перамоваў з еўрапейцамі, а дзякуючы таму, што ўзнікла небяспека для кашалькоў Лукашэнкі».

Нагадаем, учора ў Брусэлі адбылася канферэнцыя пад назвай «Дыялог аб мадэрнізацыі з беларускім грамадствам».

Старшыня руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч выказаўся на ёй у падтрымку дыялогу Еўразвяза з рэжымам, бо гэта, па яго словах, «адцягне Беларусь ад Расеі». Палітык заявіў, што лібералізацыя ў 2009-2010 гадах дала вынік, а правакацыя на плошчы 19 снежня 2010 года адбылася «не без удзелу расейскіх спецслужбаў». Таксама Мілінкевіч заклікаў Еўразвяз адмовіцца ад санкцый.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках