28 снежня 2024, Субота, 5:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Латвіі: Урэгуляваць ўсе пытанні паміж Менскам і ЕЗ за адзін раз не атрымаецца

7
Кіраўнік МЗС Латвіі: Урэгуляваць ўсе пытанні паміж Менскам і ЕЗ за адзін раз не атрымаецца

У Віцебску прайшлі перамовы міністра замежных спраў Латвіі Эдгарса Рынкевічса і міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, на сустрэчы ў ліку іншых пытанняў абмяркоўвалася тэматыка адносін па лініі Беларусь - ЕЗ, перадае БелТА.

«Мы выразна давялі пазіцыю беларускага боку адносна супрацоўніцтва са звязам, пачулі пазіцыю калегаў. Лічу, што, нягледзячы на тыя праблемы, якія існуюць у нашых адносінах з ЕЗ, мы не знаходзімся ў тупіку. Ёсць дакладнае разуменне таго, што мы павінны заўсёды знаходзіць алгарытм дзеянняў, якія дазволяць нам, вырашаючы прынцыповыя праблемы, паступова рухацца па тых напрамках, якія магчымыя», - заявіў Уладзімір Макей.

«Мы таксама дасягнулі пэўнага разумення ў тым плане, якім чынам трэба развіваць наша супрацоўніцтва і ў кантэксце адносінаў з Еўразвязам», - дадаў беларускі міністр.

У сваю чаргу Эдгарс Рынкевічс адзначыў, што давёў да ведама беларускаму боку тое, як Еўразвяз бачыць некаторыя пытанні.

<>i«Тут у нас ёсць яшчэ вельмі шмат пытанняў, над якімі трэба папрацаваць. Гэта бачанне ЕЗ па некаторых аспектах дэмакратычных правоў і свабод, але разам з тым, што вельмі важна, мы пераходзім да абмеркавання гэтых пытанняў, дыялогу, і я думаю, ёсць некаторыя пытанні, якія будуць прасоўвацца ў станоўчым рэчышчы. Мы будзем працягваць гэтыя перамовы і далей», - заявіў ён.

Гаворачы пра сустрэчу двух міністраў, Эдгарс Рынкевічс падкрэсліў, што «падобны дыялог і кантакты вельмі важныя не толькі для ўмацавання і развіцця двухбаковых адносінаў, але і для большага разумення паміж Беларуссю і Еўразвязам».

Разам з тым, на думку латвійскага міністра, урэгуляваць усе спрэчныя пытанні за адзін раз не атрымаецца.

«Ці зможам мы ўрэгуляваць усе пытанні за адзін дзень ці гадзіну? Вядома, не. Думаю, што будзе яшчэ шмат нязгод. Але ў нас ёсць даволі добрыя падставы думаць, што паміж Беларуссю і Еўразвязам адкрываецца новая магчымасць, дзе мы зможам рушыць наперад у рэчышчы дыялогу», - сказаў ён.

Уладзімір Макей уваходзіць у лік больш за 200 беларускіх чыноўнікаў і алігархаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі з боку ЕЗ за ўдзел у рэпрэсіях супраць беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці.

Фота: delfi.lt

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках