27 снежня 2025, Субота, 1:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супрацоўнікі КДБ з «чорнага спісу» пайшлі на павышэнне

34
Супрацоўнікі КДБ з «чорнага спісу» пайшлі на павышэнне

Лукашэнка зрабіў кадравыя перастаноўкі ў КДБ.

Беларускі кіраўнік прызначыў першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржбяспекі Ігара Сяргеенку. Раней гэтую пасаду займаў Віктар Вягера, які нядаўна быў адпраўлены ў адстаўку. Да павышэння Сяргеенка займаў пасаду кіраўніка Упраўлення КДБ па Магілёўскай вобласці

Намеснікам старшыні КДБ прызначаны Ігар Бусько, які раней быў начальнікам УКДБ па Брэсту.

Абодва новых намеснікі старшыні КДБ за ўдзел у палітычных рэпрэсіях знаходзяцца ў спісе неўяздных у краіны ЕЗ.

Начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Брэсцкай вобласці прызначаны Вячаслаў Язерскі.

Начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі па Магілёўскай вобласці прызначаны Аляксандр Невяроўскі.

Перастаноўкі адбыліся і ў Памежкамітэце, Следчым камітэце, Пракуратуры і іншых установах.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках