26 снежня 2024, Чацвер, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпазітная бурбалка расце як на дражджах

83
Дэпазітная бурбалка расце як на дражджах

За 4 месяцы тэрміновыя дэпазіты фізічных асоб у рублях выраслі на 5,6 трлн. і на 1 красавіка склалі 20 782,8 млрд. рублёў.

Пры гэтым у сакавіку сярэдняя стаўка па такіх дэпазітах тэрмінам да 1 года была роўная 44,7% гадавых.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка Беларусі.

Калі грамадзянін вырашыць рызыкнуць і пакласці грошы ў банк на тэрмін больш за год, банкі гатовыя былі ў сакавіку ў сярэднім выплаціць 46,8% гадавых.

Менш выгадныя ўмовы па тэрміновых дэпазітах для юрыдычных асоб - тэрмінам да года сярэдняя стаўка ў сакавіку складае 32%, больш за год - 39,6%. Таму і рост дэпазітаў не такі імклівы як у фізічных асоб - за 4 месяцы тэрміновыя дэпазіты юрыдычных асоб выраслі на 464 млрд. да 16 432 млрд рублёў.

Стаўкі па дэпазітах да запатрабавання ў беларускіх рублях сціплей: для фізічных асоб у сакавіку - 14%, для юрыдычных асоб - 24,7%.

Пераводныя дэпазіты фізічных асоб у беларускіх рублях выраслі амаль на 387,5 млрд да 9 469,4 млрд беларускіх рублёў, юрыдычных асоб - скараціліся на 3,35 трлн да 10 697,3 трлн беларускіх рублёў.

Сярэдняя стаўка па крэдытах у беларускіх рублях у сакавіку 2013 года склала для юрыдычных асоб на тэрмін да 1 года - 46,6%, больш за год - 25%, для фізічных асоб - 36,5% і 19,9% адпаведна.

Калі пакласці ў банк дэпазіт тэрмінам да года ў СКВ (сакавік 2013 года), то можна зарабіць 3,2% для юрыдычных асоб і 6,7% для фізічных асоб; тэрмінам больш за 1 год - 5,8% для юрыдычных асоб і 8,2% для фізічных асоб.

Усяго ў СКВ на дэпазітах насельніцтва на 1 красавіка 2013 года захоўвалася 6,443 млрд. даляраў (з 1 студзеня выраслі на 167 млн даляраў), а юрыдычныя асобы - 4,032 млрд. даляраў (на 13 млн даляраў).

Нагадаем, за 4 месяцы 2013 года курс даляра вырас усяго на 100 рублёў (на 1,17%) з 8 570 да 8 670 беларускіх рублёў.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках