13 лiстапада 2024, Серада, 3:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнікаў скароцяць, але прывілеі пакінуць

65
Чыноўнікаў скароцяць, але прывілеі пакінуць

(абноўлена - 16.30) Чыноўнікаў, якія трапяць пад скарачэнне, працаўладкуюць і захаваюць за імі льготы.

Пра гэта гаворыцца ва ўказе № 168 «Аб некаторых мерах па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый, а таксама колькасці іх работнікаў», падпісаным Лукашэнкам 12 красавіка.

Дакументам прадугледжваецца скарачэнне колькасці работнікаў дзяржаўных органаў і арганізацый у сярэднім на 25%.

Указам зацвярджаецца новая тыпавая структура мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і парадак устанаўлення колькасці іх работнікаў.

Звольненым дзяржаўным служачым прадастаўляецца права на адтэрміноўку вяртання крэдытаў на будаўніцтва, рэканструкцыю і набыццё жылля, а таксама для аплаты навучання пры атрыманні першай вышэйшай адукацыі іх дзецьмі. Ім таксама прадастаўляецца права на медыцынскае абслугоўванне ва ўстановах аховы здароўя, у якіх яны абслугоўваліся да звальнення.

Раней таксама паведамлялася пра тое, што чыноўнікам, якія не будуць звольненыя з дзяржслужбы, істотна павысяць зарплаты.

Таксама ў адпаведнасці з указам, пашыраюцца паўнамоцтвы некаторых міністэрстваў.

Міністэрства гандлю будзе сачыць за выкананнем заканадаўства ў сферы гандлю і правядзеннем адзінай палітыкі ў галіне дзяржзакупак тавараў.

МЗС даручылі каардынаваць развіццё тавараправоднай сеткі і выставачную і кірмашовую дзейнасць за мяжой. Таксама міністэрства возьме на сябе функцыі ўзаемадзеяння з СГА.

Мінэканомікі зоймецца каардынацыяй узаемадзеяння рэспубліканскіх органаў кіравання па пытаннях узаемадзеяння з ЕЭК.

Акрамя таго, у адпаведнасці з указам будзе ліквідаваны Рэспубліканскі працоўны арбітраж.

Лукашэнка таксама даручыў Савету міністраў да 1 траўня 2013 года ўнесці на разгляд прапановы па павышэнню ўзроўню матэрыяльнага забеспячэння дзяржаўных служачых.

Згодна з указам, ураду даручана сумесна з адміністрацыяй Лукашэнкі і дзяржсакратарыятам Савета бяспекі ўнесці прапановы «па аптымізацыі існуючай сеткі дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Беларусі».

Указ уступае ў сілу з 12 красавіка 2013 года і прадугледжвае правядзенне асноўных працэдур па аптымізацыі сістэмы дзяржаўных органаў і колькасці іх работнікаў да 1 ліпеня бягучага года.

Напісаць каментар 65

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках