26 снежня 2024, Чацвер, 9:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі кангрэсмэн: «Спіс Магніцкага» будзе пашыраны

8
Амерыканскі кангрэсмэн: «Спіс Магніцкага» будзе пашыраны

«Спіс Магніцкага», імёны 18 фігурантаў якога апублікаваныя ўчора, будзе дапоўнены пасля высвятлення новых абставінаў справы.

Пра гэта заявіў адзін з ініцыятараў прыняцця закона кангрэсмэн Джэймс Макговэрн, паведамляе РІА «Навіны».

«Спіс нясмелы, у ім больш прабелаў, чым імёнаў. Чыноўнікі адміністрацыі сёння запэўнілі мяне, што расследаванне прадоўжыцца і ў спіс будуць унесеныя далейшыя дапаўненні, калі выявяцца новыя акалічнасці», - гаворыцца ў заяве Макговэрна.

Спіс чыноўнікаў, супраць якіх уведзеныя санкцыі за датычнасць да смерці Сяргея Магніцкага, быў апублікаваны на сайце Мінфіна ЗША. У яго, акрамя расейцаў, патрапілі грамадзяне Украіны, Азербайджана, Узбекістана. У ім 18 прозвішчаў. Імёнаў высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў сярод іх няма.

«Закон Магніцкага» быў прыняты ў ЗША ў канцы 2012 года і выклікаў шквал абурэння ў расейскіх уладаў. У адказ Дзярждума прыняла так званы «антымагніцкі закон», у якім змяшчаецца забарона на ўсынаўленне расейскіх сірот амерыканскімі грамадзянамі.

Сяргей Магніцкі, які абвінавачваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў юрыст і аўдытар фонду Hermitage Capital, памёр у маскоўскім следчым ізалятары 16 лістапада 2009 года. Прычынай яго смерці была названая вострая сарцава-судзінная недастатковасць. 19 сакавіка СК РФ спыніў крымінальную справу паводле факту смерці Магніцкага за адсутнасці складу злачынства.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках