28 снежня 2024, Субота, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Торг з рэжымам не развязвае ніякіх пытанняў

21
Торг з рэжымам не развязвае ніякіх пытанняў

Працоўныя кантакты беларускіх чыноўнікаў з еўрапейскімі на працягу апошняга тыдня паказваюць, што беларускія ўлады хочуць нармалізацыі стасункаў з ЕЗ.

Не выключана, што Менск спрабуе гуляць таксама, як і ў 2008-ым годзе, гандлюючы палітвязнямі наўзамен за скасаванне санкцый, але сённяшняя сітуацыя не падобная да сітуацыі 5-гадовай даўніны, адзначае ў інтэрв'ю «Радыё Рацыя» палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі:

- 19 снежня нам паказала, што такі торг з рэжымам не развязвае ніякіх пытанняў, а толькі падаўжае тэрмін існавання рэжыму. Мы чуем і ад апазіцыйных колаў, што гэта на карысць Расеі. Зноў мы чуем выказванні, што гэта ізаляцыя Беларусі. Але гэта ізаляцыя не Беларусі, гэта ізаляцыя рэжыму, бо ізаляцыі краіны я не бачу.

Адказваючы на пытанне, ці прадугледжвае Еўропа месца для апазіцыі ў магчымым дыялогу з афіцыйным Менскам, аглядальнік адзначыў:

- Адна рэч, як гэта бачыць Еўропа, а іншае, як гэта выглядае ў рэчаіснасці. Яна можа казаць, што апазіцыя павінна ўдзельнічаць, але мы бачым з апошніх кантактаў (ды гэта і Макей казаў у апошнім інтэрв'ю ў сакавіку), што Еўропа павінна мець стасункі з тым, хто развязвае канкрэтныя пытанні, хто ва ўладзе. Гэта не асабістае меркаванне, а рэтрансляцыя таго, што думае Лукашэнка. Дарэчы, звярніце ўвагу, што Макей ні разу нават не ўспомніў Кансультацыйна-грамадскую раду, які ён прыдумаў напярэдадні падзей 19 снежня. Цяпер пра яе ён нават не згадвае і, калі раней дэклараваў, што з канструкцыйнай апазіцыяй можа нешта абмяркоўваць, то цяпер кажа: «зашораная» апазіцыя, эканамісты «зашораныя» ад апазіцыі... Еўрапейскія палітыкі назвалі гэтыя развагі «зашоранасцю» палітрука, - нагадаў Якаўлеўскі.

Макей некалькі месяцаў з'яўляецца міністрам замежных спраў Беларусі. Адзначаецца, што за гэты час актыўнасць беларускага Міністэрства замежных спраў павялічылася.

- Заўважце, што гэта актыўнасць на ўзроўні амбасадараў - гэта нармальна. Я мяркую, што гэта працоўныя кантакты, якія беларуская афіцыйная прапаганда выдае за нейкія замежнапалітычныя прарывы. Нічога не змянілася, бо за кратамі застаюцца палітвязні, - адзначыў Якаўлеўскі.

Гаворачы аб стасунках афіцыйнага Менска з Масквой, палітычны аглядальнік заявіў:

- Гэта пераробка. Распаўсюджваюць неафіцыйныя думкі, што з Масквой не ўсё добра, зноў ідзем на Захад. Безумоўна, пасля 19 снежня ўплыў Масквы на Беларусь ва ўсіх абсягах: ў палітыцы, эканоміцы, бяспецы і г.д., безумоўна, ўзмацніўся. Гэта дае некаторым палітыкам, таксама і палітолагам, падставы меркаваць, што 19 снежня справакавалі ледзь не расейскія спецслужбы. Гэта адна з версій, якая, на маю думку, шмат у чым надуманая, хоць вынікі гэтых падзей, безумоўна, карысныя Расеі, пуцінскаму рэжыму. Добрымі стасункі не былі ніколі, бо дэкларацыі гэта адно, але мы бачым пуцінскі падыход такі ж. Калі кажуць, што Беларусь можа памерці як самастойная дзяржава - не. Расейская палітыка, яе мэта - у каланіяльным падыходзе, усе ласыя кавалкі Беларусі ўзяць сабе, а як кажуць некаторыя палітыкі, штандар, прэзідэнт з Драздоў і асабліва два мільёны беларускіх пенсіянераў - гэта ваш клопат. Фармальна Беларусь незалежная, а рэальна ледзь не каланіяльны прыдатак Расеі. Ад палітолагаў BISS я пачуў нешта дзіўнае: «Каштоўнасці розныя, а мэты адныя». Якія адныя мэты ў Лукашэнкі могуць быць з Захадам? Такі падказ успрымаецца, як памяншэнне ўплыву Расіі. Але я згаджаюся з меркаваннем Вінцука Вячоркі, што Лукашэнка гарантам незалежнасці быць не можа.

У 2008 годзе, пасля пачатку грузінска-расейскага канфлікту і вызвалення апошняга на той момант палітвязня - кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна, пачаўся працэс збліжэння Беларусі з ЕЗ. Так званая лібералізацыя скончылася жорсткім разгонам акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у 2010 годзе.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках