26 снежня 2024, Чацвер, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крысцііна Оюланд: Еўропе таксама патрэбен «спіс Магніцкага»

8
Крысцііна Оюланд: Еўропе таксама патрэбен «спіс Магніцкага»

Еўрадэпутатка мяркуе, што расейскіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЗША, нельга пускаць і ў ЕЗ.

«Мне вельмі прыемна, што гэты закон быў прыняты ў ЗША ў снежні мінулага года, і што цяпер імёны людзей, якія маюць дачыненне да гэтай справы, апублікаваныя. Гэта выразны знак, што замежная палітыка ЗША дбае не толькі пра інтарэсы ўласнай краіны, але і пра агульначалавечыя інтарэсы ў галіне правоў чалавека. Еўрапейскі парламент меў намер узяць яго да разгляду ў кастрычніку 2012 года, але пакуль што ён заставаўся па-за палітыкай ЕЗ. Цяпер варта і Радзе Еўропы паварушыцца, каб дапамагчы Расеі пазбавіцца ад карупцыі і парушэння правоў чалавека», - заявіла Крысцііна Оюланд.

Оюланд адзначыла, што «закон Магніцкага» накіраваны не супраць Расеі, а супраць карупцыйных схем, піша РСН.

Нагадаем, у ЗША афіцыйна апублікаваны «спіс Магніцкага», у якім фігуруюць 18 імёнаў расейскіх чыноўнікаў і службовых асоб, якія маюць дачыненне, на думку Вашынгтона, да парушэння правоў чалавека. Высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў у ім няма.

У адказ на гэта МЗС РФ апублікаваў спіс грамадзян ЗША, якім забаронены ўезд у Расею. У дакуменце таксама фігуруюць 18 чалавек.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках