Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 27%
20- 15.04.2013, 16:31
З 17 красавіка стаўка рэфінансавання зніжаецца на 1,5 адсоткавага пункта, да 27 адсоткаў гадавых.
Адпаведнае рашэнне прынятае Праўленнем Нацыянальнага банка.
Як адзначае прэс-служба Нацбанка, «фактычнае і чаканае далейшае запаволенне інфляцыйных працэсаў на фоне станоўчага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі і ўстойлівай сітуацыі на ўнутраным валютным рынку дазволіла працягнуць паступовае зніжэнне стаўкі рэфінансавання».
Нагадаем, апошні раз Нацбанк зніжаў стаўку рэфінансавання 12 сакавіка да 28,5% гадавых.