28 снежня 2024, Субота, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Мы павінны ўмець абараняць сваіх лідараў

23
Зміцер Бандарэнка: Мы павінны ўмець абараняць сваіх лідараў

Былы палітвязень пракаментаваў заяву лідэра КХП-БНФ.

«Эканамічныя санкцыі, як правіла, саслаблялі эканамічную моц краіны, супраць якой яны былі ўжытыя, але ніколі не саслаблялі сілу дыктатуры», - заявіў Зянон Пазьняк у сваім звароце да сойму партыі.

Зміцер Бандарэнка ўпэўнены, што толькі ўзмацненне ціску на рэжым можа дапамагчы вызваленню палітвязняў. Пра гэта ён піша ў сваім артыкуле, тэкст якога мы падаем цалкам:

- У гісторыі было шмат прыкладаў, калі санкцыі супраць дыктатур былі эфектыўнымі. Менавіта цвёрдыя і паслядоўныя санкцыі Рональда Рэйгана супраць СССР прывялі да развалу «імперыі зла». Санкцыі супраць рэжыму Ярузельскага забяспечылі правядзенне «круглага стала» ў Польшчы. Поўнамаштабныя санкцыі супраць ПАР прывялі да падзення рэжыму апартэіду. Шмат у чым эканамічныя санкцыі супраць Мілошавіча спрыялі дэмакратычным пераменам у Сербіі. Менавіта «санкцыі Дэвіда Крэмера» ў дачыненні да «Белнафтахіма» нанеслі сур'ёзны ўдар па спробам Лукашэнкі зарабіць на нафтавым бізнесе ў ЗША і прымусілі вызваліць лідараў апазіцыі ў 2008 годзе.

Я згодны з былым кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым, які заклікае да вызвалення палітвязняў спыніць любыя кантакты з беларускім рэжымам і ўвесці санкцыі, у тым ліку эканамічныя. Інакш выратаваць лідараў апазіцыі, якія знаходзяцца ў турмах, і спыніць каток рэпрэсій проста не атрымаецца. Вельмі балючымі для рэжыму былі б абмежаванні на куплю беларускіх нафтапрадуктаў. Трэба разумець, што танная нафта для Лукашэнкі - добраахвотная форма датацый з боку Масквы ў памеры ад 4 да 8 млрд даляраў штогод. Такім чынам Расея падтрымлівае свайго сатрапа. Санкцыі па нафтапрадуктах нівеліравалі бы такую падтрымку.

Хацеў бы адзначыць, што Зянона Пазняка ніколі не хваляваў лёс палітвязняў, за выключэннем сяброў сваёй партыі. У яго звароце да сойму КХП-БНФ пра іх няма ні слова.

Далёка не ўсе людзі ўяўляюць сабе, што адбываецца цяпер з палітвязнямі, якія знаходзяцца ў лукашэнкаўскіх турмах і калоніях. Можна казаць пра сапраўдны тэрор у дачыненні да лідараў апазіцыі. Я не ведаю іншай такой краіны ў найноўшай гісторыі, як Беларусь, якая страціла столькі лідараў апазіцыі. Гэта Віктар Ганчар, Генадзь Карпенка, Юрый Захаранка. Мы павінны ўмець абараняць сваіх лідараў. Тыя, хто трапляе ў лукашэнкаўскія засценкі, сёння падвяргаюцца выдасканаленым катаванням. Ад палітвязняў патрабуюць або згоды супрацоўнічаць з КДБ, або поўнай адмовы ад палітычнай дзейнасці.

Неабходна таксама разумець, што бязмежжа ў дачыненні да лідараў апазіцыі, якія з'яўляюцца публічнымі фігурамі, выклікае яшчэ большае бязмежжа і пагаршэнне становішча дзесяткаў тысяч «звычайных» зняволеных, значная частка якіх сядзіць незаконна. Толькі беларуская і міжнародная салідарнасць, прадуманыя эканамічныя санкцыі змогуць ацверазіць садыста-дыктатара і вызваліць нашых таварышаў.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках