7 траўня 2024, aўторак, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманы Павел Вінаградаў

21
Затрыманы Павел Вінаградаў

Моладзевага актывіста чакае суд за акцыю салідарнасці з палітвязнем Мікалаем Статкевічам.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміла ягоная жонка Святлана Вінаградава.

«Прыйшла я дадому з працы і бачу, што тэлефон і партманэт Паўла Вінаградава дома, а вось яго самога і сумкі ў турму няма. Праз 5 хвілін пасля гэтага мне патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі і сказаў, што заўтра можна прыязджаць у суд Цэнтральнага раёна», - піша яна.

Нагадаем, учора актывісты арганізацыі «Zмена» правялі акцыю ў цэнтры Менска. Над спускам ў падземны пераход станцыі метро «Няміга» быў замацаваны плакат з партрэтам Мікалая Статкевіча і заклікам вызваліць яго. Побач быў вывешаны нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках