27 снежня 2024, Пятніца, 22:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Калі палякі ці прыбалты нядобра паглядзяць у наш бок...

108
Лукашэнка: Калі палякі ці прыбалты нядобра паглядзяць у наш бок...

Беларускі дыктатар не стрымаўся і зноў прыгразіў суседзям.

23 красавіка Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу.

Узаемадзеянне паміж ваеннымі ведамствамі дзвюх краін ажыццяўляецца без якіх-небудзь праблем і з'яўляецца ўзорам у «саюзнай дзяржаве», адзначыў Лукашэнка. Бакі падкрэслілі адзінае разуменне мэтаў і задач у гэтай галіне, абмеркавалі маючыя адбыцца сумесныя стратэгічныя вучэнні «Захад-2013». Было таксама абвешчана аб размяшчэнні ў Беларусі расейскай авіяцыйнай базы.

«Калі мы рыхтуем нашы ўзброеныя сілы, сілы бяспекі да абароны нашых сумесных інтарэсаў, зямлі, то мы павінны праводзіць адпаведныя мерапрыемствы, у тым ліку вучэнні. Я не разумею, чаму Захад так насцярожана рэагуе на чарговыя нашы вучэнні. Гэта ж не першыя вучэнні, і яны носяць выключна не абарончы характар, мы проста прыціраемся адзін да аднаго, з'явіліся новыя людзі, мы правяраем сістэму, якая даўно адладжаная», - адзначыў дыктатар.

«Яна ні ў якім разе не накіраваная ні супраць палякаў, ні прыбалтаў, ні супраць НАТА ўвогуле», - падкрэсліў Лукашэнка.

«Але, вядома, яны павінны разумець, што, калі яны паспрабуюць неяк нядобра паглядзець у наш бок, мы будзем таксама рэагаваць», - заўважыў беларускі кіраўнік.

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках