27 снежня 2024, Пятніца, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раман Якаўлеўскі: Макей корміць Латвію абяцаннямі

2
Раман Якаўлеўскі: Макей корміць Латвію абяцаннямі

У рэжыму Лукашэнкі ёсць багаты вопыт, як з выгадай для сябе карміць абяцаннямі суразмоўцаў, у тым ліку кіраўніка МЗС Латвіі.

Так палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі пракаментаваў сайту charter97.org прапанову кіраўніка МЗС Латвіі запрасіць Уладзіміра Макея на лістападаўскі саміт «Усходняга партнёрства».

«Я не выключаю, што падчас нядаўняй сустрэчы двух міністраў у Віцебску маглі быць закранутыя такія тэмы, якія заахвоцілі кіраўніка МЗС Латвіі выступіць з такой незразумелай для многіх прапановай. У рэжыму Лукашэнкі ёсць багаты вопыт, як эфектыўна для сябе карміць абяцаннямі тых ці іншых суразмоўцаў», - адзначыў палітычны аглядальнік.

Ён падкрэсліў, што Макей у сваім апошнім інтэрв'ю РІА «Новости» даволі ясна акрэсліў пазіцыю афіцыйнага Менска.

«Сэнс яе разумеецца так: ні кроку назад, ні наперад. А пазіцыя «крытычнага дыялогу» ЕЗ і дэкларатыўных санкцый была названая міністрам замежных спраў Беларусі абсурднай. Дадзенае інтэрв'ю ўспрымалася некаторымі еўрапейскімі палітыкамі, як аплявушына, якую атрымаў Еўразвяз. Таму яны мяркуюць, што Макею наканавана падарожнічаць толькі ў межах СНД, на Усход, а не на Захад.

Што тычыцца канкурэнцыі паміж марскімі партамі ў Вентспілсе і Клайпедзе, а таксама эканамічнай залежнасці Латвіі ад Беларусі ў цэлым, то Лукашэнка, як гандляр, умела гуляе на страхах прагматыкаў страціць кліента. У такім псіхалагічным стане цяжка ўспамінаюцца базавыя каштоўнасці заходняй дэмакратыі», - лічыць Раман Якаўлеўскі.

Нагадаем, у аўторак на пасяджэнні Рады ЕЗ міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс праінфармаваў сваіх калег з краін ЕЗ аб сваёй нядаўняй сустрэчы з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем і падкрэсліў важнасць адказнага ўдзелу ў дыялогу ЕЗ і Беларусі абодвух бакоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках