26 красавiка 2024, Пятніца, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалая Статкевіча спрабуюць атруціць у турме?

101
Мікалая Статкевіча спрабуюць атруціць у турме?

Турэмнікі даюць палітвязню ежу ў асобных, адмыслова пазначаных талерках.

Пра гэта паведаміла жонка палітвязня Марына Адамовіч, перадае «Радыё Свабода».

На мінулым тыдні яна распавяла, што супраць Мікалая Статкевіча ў магілёўскай турме адбываліся правакацыі. Жонка палітвязня, аднак, не ведала падрабязнасцяў. Цяпер з'явілася інфармацыя, якая трохі асвятляе падзеі таго, што адбываецца.

«Ён сам папрасіў агучыць сутнасць тых правакацый, якія былі ўчыненыя. Яму неаднаразова спрабавалі падаць ежу ў асобных, адмыслова пазначаных талерках. Упарта яму падсоўвалі гэтыя талеркі. Ён з іроніяй пытаўся турэмнікаў: «Што, хочаце мяне атруціць?». Зразумела, што тут версій можа быць шмат, але ён настойваў, каб пра гэта стала вядома», - заявіла яна.

Са слоў Марыны Адамовіч, Мікалай Статкевіч адмаўляўся ад ежы, калі яе прапаноўвалі ў пазначаным асабіста для яго посудзе.

Мікалай Статкевіч быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года. Арыштаваны пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць іх фальсіфікацый. Тады ж былі арыштаваныя больш за 700 удзельнікаў акцыі пратэсту, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Уладзіміра Някляеў, Алесь Міхалевіч і чальцы іх выбарчых штабоў.

26 траўня 2011 года палітык быў асуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Пастановай суда ад 12 студзеня 2012 года ўмовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі № 17 у Шклове ў турму № 4 Магілёва.

Статкевіча часта кідаюць у карцэр, палітвязень абмежаваны ў перадачах і сустрэчах са сваякамі, на загад уладаў у дачыненні да яго робяцца правакацыі.

Напісаць каментар 101

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках