3 траўня 2024, Пятніца, 6:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце Першамай пройдзе пад нацыянальнымі сцягамі

17
У Брэсце Першамай пройдзе пад нацыянальнымі сцягамі

Упершыню за шмат гадоў улады Брэста дазволілі апазіцыі правесці дэманстрацыю.

Як паведамляе брэсцкі інтэрнэт-рэсурс Дзедзіч, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя атрымала дазвол гарвыканкама на правядзенне 1 траўня ў Брэсце дэманстрацыі за сацыяльна-эканамічныя правы. Дэманстрацыя пройдзе па праспекце Машэрава ад скрыжавання з бульварам Касманаўтаў і далей па вуліцы Леніна да гарадскога парку.

Брэсцкая абласная арганізацыя Партыі БНФ падтрымала гэтую дэманстрацыю з мэтай аб'яднання намаганняў грамадзян у барацьбе за свае сацыяльна-эканамічныя правы і заклікала сваіх прыхільнікаў прыняць актыўны ўдзел у ёй, каб выказаць пратэст супраць нізкага ўзроўню жыцця насельніцтва і росту коштаў.

Закон «Аб масавых мерапрыемствах» дазваляе пры правядзенні дэманстрацыі выкарыстоўваць плакаты, транспаранты і іншыя сродкі для публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў. Таму БНФ заклікаў неабыякавых людзей далучацца да дэманстрацыі са сваімі плакатамі і нацыянальнымі сцягамі.

У мінулым годзе акцыя 1 траўня ў Брэсце таксама прайшла пад нацыянальнымі колерамі.

Фота з архіву

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках