29 снежня 2024, Нядзеля, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Шпіёнскую» справу рыхтуюць да перадачы ў суд

13
«Шпіёнскую» справу рыхтуюць да перадачы ў суд

Падазраваны ў «шпіянажы» Андрэй Гайдукоў вывучае матэрыялы сваёй крымінальнай справы.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла яго маці Вольга Гайдукова.

«Следства падыходзіць да канца, таму што Андрэй знаёміцца з матэрыяламі справы. Больш мне нічога не вядома. Піша лісты, прасіў выпісаць газету «Народная воля», што я зрабіла», - адзначыла маці палітычнага вязня.

Яна не ўпэўненая, што 8 траўня ўтрыманне пад вартай у чарговы раз не падоўжаць яшчэ на месяц.

«Невядома, ці скончыцца следства 8 траўня, таму што наперадзе шмат святаў. Таму незразумела, будуць яны працягваць заключэнне пад вартай ці не. Варта сказаць, што сын трымаецца малайцом, ды яшчэ і нас падбадзёрвае», - дадала Вольга Гайдукова.

Нагадаем, паводле афіцыйнай інфармацыі, Гайдукова затрымалі «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Гэта абвінавачванне многія лічаць бессэнсоўным. Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася аб тым, што актывіста затрымалі за распаўсюджванне газеты «Хартыя'97». Праваабаронцы пераслед Гайдукова звязваюць з яго апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі запалохаць моладзевых актывістаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках