З-за рэпетыцыі парада перакрыюць рух
17- 30.04.2013, 12:23
3 і 6 траўня ў цэнтры Менска будзе абмежаваны рух з-за рэпетыцыі роты ганаровай варты да Дня Перамогі.
У сувязі з гэтым рух па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова будзе абмежаваны ў абодвух напрамках з 22.00 да 00.00 гадзін.
Пра гэта паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Менгарвыканкама.
Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе кіроўцам і пасажырам грамадскага транспарту ўлічваць гэтую акалічнасць пры выбары маршруту.